Свет55

«Газпром» знізіць цану на газ для Еўропы да мінімуму за апошнія 11 гадоў — Bloomberg

У 2016 годзе «Газпром» прапануе на еўрапейскі рынак газ па цане прыкладна $200 за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з праектам бюджэту кампаніі.

Гэта стане мінімальнай цаной для рэгіёну, які ўключае Турцыю і Еўропу без Прыбалтыкі, за 11 гадоў, адзначае агенцтва.

Па звестках адной з крыніц, чакаецца, што экспарт газу ў Еўропу налета захаваецца на стабільным узроўні каля 160 млрд кубаметраў, піша РБК.

Пры гэтым выручка кампаніі ў рублях скароціцца, але застанецца каля сярэдняга паказчыка апошніх некалькіх гадоў, сказаў суразмоўца агенцтва.

Цана на газ у кантрактах «Газпрома» прывязаная да цаны на нафту з лагам ад шасці да дзевяці месяцаў. У сувязі з падзеннем цэн на нафту за апошні год зніжаецца і цана на газ. У 2015 годзе, па ацэнцы кампаніі, яна склала $238 за тысячу кубаметраў у параўнанні з $349 летась.

Сёлета выручка «Газпрама» у доларавым выражэнні ад паставак за межы былога СССР будзе мінімальнай за апошнія дзесяць гадоў, піша Bloomberg.

А ў рублях яна можа стаць рэкорднай, з улікам дэвальвацыі расійскай валюты, адзначае агенцтва.

Адна з крыніц падкрэсліла, што паколькі «Газпрам» вялікую частку аплаты атрымлівае рублях, то для яго інвестыцыйных праектаў адсутнічаюць рызыкі.

Суразмоўца агенцтва таксама распавёў, што кампанія не пагодзіцца на атрыманне авансавых плацяжоў ад Кітая ў абмен на значную зніжку.

Каментары5

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу22

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі16

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек7

На Брэстчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі22

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?4

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу22

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць