Свет11

Дзярждума ратыфікавала пратакол, які дазваляе грамадзянам Беларусі знаходзіцца ў Расіі без рэгістрацыі да 90 дзён

Дзярждума Расіі ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц саюзнай дзяржавы.

Дакумент быў падпісаны ў Маскве 3 сакавіка 2015 г.. Згодна з пратаколам, тэрмін вызвалення грамадзян Беларусі і Расіі ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання павялічваецца з 30 да 90 дзён. Акрамя таго, прадугледжваецца магчымасць аднаразовага ўезду грамадзян аднаго боку пры выездзе з трэціх краін на тэрыторыю іншага боку і выезду з яе тэрыторыі ў дзяржавы грамадзянства па дакументах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, а таксама магчымасць выезду непаўналетніх грамадзян аднаго боку ў трэція дзяржавы з тэрыторыі іншага боку ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы грамадзянства.

Акрамя гэтага, пратаколам удакладняецца тэрмін разгляду кампетэнтнымі органамі заяў аб атрыманні дазволу на пастаяннае пражыванне (выдачы пасведчання на жыхарства). Як адзначыла, прадстаўляючы дакумент, намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Таццяна Маскалькова, тэрмін разгляду дадзеных заяў зараз не павінен перавышаць тры месяцы. Прэферэнцыі, якія прадстаўляюцца дакументам, шырэйшыя, чым змяшчаюцца ў дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, і распаўсюджваюцца на ўсіх грамадзян саюзнай дзяржавы незалежна ад мэты ўезду. «Пагадненне сур'ёзна паляпшае становішча грамадзян Беларусі і Расіі», - падкрэсліла Таццяна Маскалькова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць