Грамадства1010

«Белавія»: Васільковая канцэпцыя пакуль не зацверджана 

Менш чым праз год у Беларусь будзе дастаўлены першы Boeing «Белавія» прынцыпова новага дызайну. Авіятары натхніліся ідэяй выпускніка БДУ Іллі Андрэева, але не сталі ўвасабляць яе цалкам, піша Onliner.by, які пацікавіўся ў работнікаў кампаніі падрабязнасцямі анансаванага рэбрэндынгу.

— Пытанне прапрацоўваецца. У нас ужо фактычна гатовая ліўрэя новага самалёта, — кажа начальнік аддзела рэкламы і камунікацый «Белавія» Вольга Герасенка. - Пакуль мы не паглыбляемся ў дэталі і не расказваем, якія сімвалы і колеры будуць выкарыстаныя. Бо хочам прадставіць навінку непасрэдна ў Мінску, калі з завода-вытворцы прыляціць Boeing кампаніі. Яго размалёўка будзе рабіцца непасрэдна ў Сіэтле.

Адпаведна, што раней прапанаваная дызайнерам Іллёй Андрэевым «васільковая» канцэпцыя не была зацверджана цалкам.

— Так, Андрэеў прапанаваў сваю ідэю і, так скажам, натхніў кампанію на рэбрэндынг. Мы да гэтага часу кантактуем. Ілля дае парады наконт вясновага выгляду і кветак, якія варта выкарыстоўваць. Андрэеў не кіраўнік гэтага праекта, ён натхняльнік і кансультант. Проста Ілля — фанат авіяцыі. І аказвае дапамогу кампаніі на абсалютна бясплатнай аснове.

— Першапачаткова заяўленая кветкавая тэматыка будзе выкарыстоўвацца?

- Не магу сказаць.

Аднак дызайну Ільі ў прапанаваным выглядзе на самалётах «Белавія» вы не ўбачыце. Ліўрэя будзе абсалютна іншая.

Што тычыцца лагатыпа, ніякага васілька пакуль не плануецца. Хоць пэўны нацыянальны матыў будзе прысутнічаць. І гэта не прадугледжвае выкарыстанне колераў сцяга.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць