Грамадства

Як Дзісенка-рэчка ўпала ў Атаву-раку

У серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» пабачыла свет новая, 27-я кніга — збор твораў Пятра Мурзёнка «Адвечныя плыні». Уклаў кнігу сын пісьменніка Пётра Мурзёнак, які жыве ў Канадзе. Аўтар твораў, што ўвайшлі ў кнігу — Пётр Сільвестравіч Мурзёнак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Беларусі, у якой і пражыў большую частку свайго жыцця, настаўнічаў. Толькі ў 2003 г. ён з’ехаў у Канаду да сваіх дзяцей, дзе таксама працаваў настаўнікам разам з жонкай Данатай Генрыхаўнай у суботняй беларускай школе ў Атаве.

Першая кніга Пятра Сільвестрававіча нарадзілася менавіта ў Канадзе, у 2008 годзе, калі аўтару было 78 гадоў. У зборнік, які атрымаў назву «Над Дзісенкай ракой», увайшлі ўспаміны аўтара пра жыццё ў Беларусі – ад самага нараджэння да ад’езду за мяжу. «Адвечныя плыні» – другая кніга аўтара, якая выйшла ўжо пасля смерці Пятра Сільвестравіча (яго не стала ў 2010 годзе). Кніга ўтрымлівае раней непублікаваныя ўспаміны пра жыццё ў Канадзе, якія мелі сугучную назву «Над Атавай ракой». Акрамя гэтага, у кнізе змешчаная нізка расказаў для дзяцей, навелы і апавяданні з жыцця і гістарычныя аповесці. Апошнюю частку кнігі склалі артыкулы, апублікаваныя ў газеце «Беларус», ды ліставанне аўтара.

Кніга «Адвечныя плыні» аздобленая каляровымі здымкамі з сямейнага архіву.

Набыць кнігу можна ў кнігарнях Мінска: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А), «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Веды» (вул. К.Маркса, 36), «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14).

Таксама кніга ёсць у кнігарнях іншых гарадоў: «Светач» (Віцебск, вул. Кірава, 10), «Іскра» (Берасце, вул. Пушкінская, 4), «Праметэй» (Гародня, вул. Савецкая, 10).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая88

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая88

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць