Здарэнні

Па факце гібелі рабочага ў шахце «Беларуськалія» заведзена крымінальная справа

У Салігорскім раёне ў шахце «Беларуськалія» загінуў рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 2 лістапада, каля 17-й гадзіны.

sk.gov.by

На глыбіні 420 метраў выконваліся работы па ўмацаванні горнай выпрацоўкі. Раптоўна адбылося ўзмоцненае вылучэнне газу. Канцэнтрацыя пароў метану ў паветры складала больш за 10% (дапушчальная норма канцэнтрацыі — 1%). У выніку гэтага і загінуў мужчына, які працаваў крапільшчыкам 5-га падземнага горнага ўчастка 3-га рудаўпраўлення прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МНС.

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, распачата крымінальная справа, паведамляе прэс-служба СК.

На месцы здарэння працягвае працаваць следчая група, дзеянні якой каардынуюць следчыя абласнога апарата ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Праводзіцца агляд месца здарэння, адбіраецца дакументацыя, якая рэгламентуе парадак правядзення канкрэтных відаў горных работ, прызначаныя экспертныя даследаванні.

У межах крымінальнай справы, заведзенай па ч.2 арт.303 Крымінальнага кодэкса, устанаўліваюцца прычыны і ўмовы, што паспрыялі трагедыі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў6

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота2

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег2

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў6

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць