Сёння раніцай беларускі клуб адправіўся на матч 4-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць каталонскай «Барселоны». Гульня пройдзе ў сераду на стадыёне «Камп Ноў» і пачнецца ў 22.45 паводле мінскага часу.
fcbate.by
Трэнерскі штаб БАТЭ на чале з Аляксандрам Ермаковічам разлічвае ў выязным супрацьстаянні на 20 футбалістаў, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.
брамнікі: Арцём Сарока, Сяргей Чэрнік;
абаронцы: Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Каспар Дубра, Філіп Младэнавіч, Неманя Мілунавіч, Дзяніс Палякоў;
паўабаронцы: Ілля Алексіевіч, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Аляксандр Карніцкі, Нёманя Нікаліч, Эдгар Аляхновіч, Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас, Яўген Яблонскі;
форварды: Міхаіл Гардзяйчук, Дзмітрый Мазалеўскі, Аляксандар Еўтыч.
Па-за спісам засталіся Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч і Максім Жаўнерчык.
А 10.00 самалёт «Боінг-737» узняўся ў паветра ўзяў курс на Пірэнейскі паўвостраў. Праз чатыры гадзіны «жоўта-сінія» прызямляцца ў Барселоне, дзе размесцяцца ў гатэлі Hesperia Tower.
Нагадаем, што два тыдні таму БАТЭ ў Барысаве прайграў «Барселоне» з лікам 0:2.
У першым туры групавога раўнду беларускі клуб прайграў «Баеру» ў гасцях з лікам 1:4, а ў другім туры дома перамог «Рому» — 3:2.
Пасля 3-х тураў: Барселона — 7, Баер — 4, БАТЭ — 3, Рома — 2.
Каментары