Свет

Кэмеран прэзентаваў патрабаванні Лондана на перагаворах з Бруселем, не выключыўшы выхаду з ЕС

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран высунуў чатыры патрабаванні Лондана на перамовах з Бруселем аб пераглядзе ўмоў членства краіны ў ЕС.

Кэмеран, у прыватнасці, запатрабаваў абароны адзінага рынку Вялікабрытаніі і іншых краін, якія не ўваходзяць у зону еўра; стварэння больш канкурэнтаздольнага ЕС; вызвалення Вялікабрытаніі ад удзелу ў працэсе руху да «як мага больш цеснага саюза»; блакіравання для прыбылых у ЕС мігрантаў доступу да прывілей, прызначаных для працуючых асоб.

«Гэта частка нашых перамоваў, еўрапейскія лідары павінны абараніць Вялікабрытанію і іншыя краіны, якія не ўваходзяць у еўразону», — сказаў ён. «ЕС павінен прызнаць, што гэта саюз, дзе ёсць больш за адну валюту, без дыскрымінацыі», — падкрэсліў Дэвід Кэмеран.

Адносна канкурэнтаздольнасці прэм'ер-міністр паведаміў, што неабходна «сабраць разам усе розныя прапановы, абяцанні і пагадненні - па адзіным рынку, па гандлі, па скарачэнні мер рэгулявання — аб'яднаць іх у адно выразнае абавязацельства, якое зробіць канкурэнтаздольнасць часткай структуры ЕС у цэлым».

Гаворачы аб непрыняцці Вялікабрытаніяй прынцыпу руху да больш цеснага саюза, Дэвід Кэмеран сказаў, што ён просіць у еўрапейскіх лідараў яснага, юрыдычна абавязковага і не падлягаючага перагляду пагаднення, якое пакончыць з абавязацельствам Вялікабрытаніі працаваць на стварэнне больш цеснага саюза.

«Прыйшоў час даць нацыянальным парламентам больш свабоды ў заканатворчай дзейнасці ЕС», — дадаў ён.

Што датычыцца міграцыі, то, паводле слоў кіраўніка ўрада, Вялікабрытаніі патрэбны меры па больш строгім кантролі міграцыі з краін ЕС. Дэвід Кэмеран назваў недапушчальным, што чыстая міграцыя (колькасць прыбыўшых людзей за вылікам выехаўшых з яе) складае 300 тыс. чалавек у год. У прыватнасці, паводле слоў прэм'ера, прынцып свабоды перамяшчэння не павінен прымяняцца да новых членаў ЕС. Ён выступіў за блакіраванне для прыбыўшых у ЕС мігрантаў доступу да сацыяльных выплат і прывілей.

Пры гэтым Дэвід Кэмеран гатовы змагацца за захаванне членства Вялікабрытаніі ў ЕС, але не выключае выхаду краіны з блока ў выпадку правалу перамоваў. «Я ўпэўнены, што мы дасягнём пагаднення, якое будзе адлюстроўваць інтарэсы Вялікабрытаніі», — сказаў ён, дадаўшы, што гатовы працаваць над дасягненнем гэтай мэты «з усім сэрцам і ўсёй душой». «Але, калі мы не дасягнём такога пагаднення, я нічога не выключаю», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць