Грамадства33

Лябедзьку і Сіўчыка аштрафавалі на 9 млн і 10,8 млн рублёў

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 20 лістапада аштрафаваў апазіцыйных палітыкаў Анатоля Лябедзьку і Вячаслава Сіўчыка на 50 і 60 базавых велічынь (9 і 10,8 млн рублёў) адпаведна. 

Лябедзька прызнаны вінаватым на падставе ч. 3 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года) за ўдзел у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла каля будынка КДБ у Мінску 29 кастрычніка. 

«Суддзя Вікторыя Шабуня, якая судзіць мяне ўжо трэці раз на працягу месяца, звычайна, выносячы прыгаворы, кажа, што яны заснаваныя на пісьмовых матэрыялах справы і паказаннях сведак. Цяпер яна нават гэтага не сказала. Сведкі блыталіся ў паказаннях. Міліцыянер, які складаў пратакол, так і не змог даказаць, што ж супрацьзаконнага я рабіў», — сказаў Лябедзька. 

Паводле яго слоў, суды над апазіцыйнымі актывістамі ў Беларусі «пастаўленыя на канвеер». «Ніякай лібералізацыі няма. Гэта гаворыць аб тым, што нам трэба складаць свой беларускі спіс чыноўнікаў і суддзяў, вінаватых у парушэнні закона і правоў чалавека. Калі брусельскі спіс цяпер знаходзіцца ў замарожаным стане, то нам самім трэба праводзіць маніторынг таго, што адбываецца ў краіне», — адзначыў Лябедзька. 

Сіўчык прызнаны вінаватым на падставе арт. 23.34. КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) за ўдзел у акцыях апазіцыі 23 верасня і 4 кастрычніка і арт. 17.1 (дробнае хуліганства). «Зразумела, што гэта палітычнае рашэнне. Гэта пацвярджае і тое, што суддзя падчас пасяджэння назвала мяне апазіцыйным палітыкам», — паведаміў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара6

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА4

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала Bank of America за парушэнні санкцый, у тым ліку супраць Беларусі

У Расіі затрымалі шведа, які раней служыў ва УСУ1

На канцэрт «Драздоў» у Магілёве прыйшла Надзея Каткавец8

У 16‑гадовага хлопца знайшлі зуб каля вока. Як ён там апынуўся?3

У сталіцы Албаніі пратэсты перараслі ў беспарадкі. Адбываюцца падпалы і сутыкненні з паліцыяй3

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі34

72 генералы і адміралы ў адстаўцы папрасілі адмяніць трансляцыю пакарання смерцю вайскоўца, які забіў 13 таварышаў на вайсковай базе2

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара6

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць