Свет77

Расія заявіла ваеннаму аташэ Турцыі афіцыйны пратэст 

Расія заявіла ваеннаму аташэ Турцыі афіцыйны пратэст у сувязі з атакай турэцкіх знішчальнікаў на расійскі бамбавік Су-24, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу Мінабароны РФ.

«У Міністэрства абароны РФ быў тэрмінова выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Турэцкай Рэспублікі ў Расіі, якому быў заяўлены афіцыйны пратэст адносна дзеянняў ВПС Турцыі», — сказалі ў ведамстве.

«У цяперашні час Мінабароны Расіі распрацоўвае комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на падобныя інцыдэнты», — сказалі ў міністэрстве і дадалі, што баявыя дзеянні супраць тэрарыстаў у Сірыі будуць працягнутыя.

Тым часам Турцыя звярнулася ў Раду Бяспекі ААН у сувязі з інцыдэнтам са збітым расійскім ваенным самалётам. Пра гэта, па паведамленнях інфармагенцтваў, заявіў брытанскі дыпламат Мэцью Райкрафт, старшыня ў РБ у лістападзе. Паводле яго слоў, ліст, атрыманы ад Анкары, «паведамляе пра сам факт, але не заклікае да канкрэтных дзеянняў». Як паведаміў Райкрафт, на дадзены момант ні адзін з сяброў Рады Бяспекі не прасіў склікаць сустрэчу ў сувязі з інцыдэнтам.

«Мы вельмі занепакоеныя інцыдэнтам са збітым расійскім знішчальнікам», — сказаў Райкрафт, адзначыўшы, што брытанскі бок знаходзіцца на сувязі з РФ і Турцыяй. «Важна, каб мы вынеслі ўрокі адносна неабходнасці скарачэння пагрозы канфліктнай сітуацыі. Я заклікаю ўсе бакі дамагацца зніжэння напружанасці», — падкрэсліў дыпламат. Ён адзначыў, што Лондан падтрымлівае права Турцыі абараняць сваю паветраную прастору.

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін адзначыў, што пакуль не ведае, ці будзе Расія склікаць Раду Бяспекі. У сакратарыяце ААН на дадзены момант устрымліваюцца ад каментароў з нагоды інцыдэнту.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў19

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі9

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў19

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць