Грамадства33

Мінпрыроды плануе рассяліць зуброў па Беларусі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя плануе рассяліць зуброў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка сёння перад пачаткам прэзентацыі абноўленай Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і сайта па механізме пасярэдніцтва.

meteo.by

«Мы распрацоўваем новую праграму на пяцігадовы перыяд, у якой прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па захаванні зуброў. Цяпер ідзе актыўнае перасоўванне зуброў па тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, мікрапапуляцыя жывёл ужо створаная ў заказніку «Налібоцкі». Акрамя таго, мы звярнуліся ў БТПР, каб яны паспрыялі нам у стварэнні новых мікрапапуляцый у паляўнічых угоддзях, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі», — адзначыла Наталля Мінчанка.

Расійскі нацыянальны парк «Смаленскае Паазер'е» таксама абмяркоўвае з Беларуссю магчымасць закупкі зуброў для стварэння ў сябе мікрапапуляцыі.

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі падкрэсліў, што захаванне зубра — адна з ключавых мэтаў абноўленай Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці.

«Мы падрыхтавалі дарожную карту і прапрацоўваем яе з нашымі польскімі, літоўскімі і латвійскімі суседзямі. Мы хочам, каб зубр стаў не вальерным зверам, а дзікім — неад'емным элементам нашай прыроды», — канстатаваў ён. З польскімі калегамі спецыялісты Мінпрыроды ўжо працуюць над сумесным праектам па зубру. «Наша мэта — вярнуць зубра ў дзікую прыроду і стварыць устойлівыя папуляцыі на мяжы», — растлумачыў намеснік міністра. «Фінансаванне праекта плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў Еўрасаюза. У 2016 годзе мы плануем яшчэ раз запрасіць польскіх спецыялістаў для перамоваў», — дапоўніла Наталля Мінчанка.

Як паведамлялася, Беларусь знаходзіцца на першым месцы па колькасці зуброў, якія жывуць у стане натуральнай волі. Пачынаючы з 10 зуброў у 1940-х гадах мінулага стагоддзя, краіна ўжо прыйшла да лічбы больш за 1200 асобін.

Прэзентацыя абноўленай Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і сайта па механізме пасярэдніцтва прайшла сёння ў Мінску. Удзел у ёй прынялі больш за 50 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, СМІ. «Сёння мы хочам яшчэ раз прадставіць абноўленую Стратэгію па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці. Да гэтай стратэгіі распрацаваны вельмі канкрэтны план мерапрыемстваў з 2016 па 2020 год, пазначаныя выканаўцы кожнага з іх. Усяго гэтых мерапрыемстваў семдзесят. Мы пастараліся зрабіць гэты план такім, каб гэта было не проста разважанне пра тое, што мы любім прыроду і за яе перажываем», — рэзюмаваў Ігар Качаноўскі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць