Меркаванні2525

Кацярына Кібальчыч: Феі Вальгалы на мінскіх могілках 

Зборны вобраз нашых беларускіх цётак я называю «Леанідаўна». Вы таксама іх ведаеце: «Маладыя людзі, куда ідзём?» «Сцяпанаўна, бяры накладную!» Усе гэтыя вахцёркі, касіркі, работніцы сталовых, ЖЭСаў. Леанідаўнай была адна з маіх бабуль (бухгалтар Паўлаўна), так што я гэты тыпаж добра ведаю.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Спрачацца з Леанідаўнай усё роўна, што выйсці з рагаткай супраць танка. Перамагчы яе нерэальна. Але можна разжаліць і перацягнуць на свой бок. Для гэтага Леанідаўна павінна адчуваць, што ты здаўся, усвядоміў сваю мізэрнасць і перадаў свой нікчэмны лёс у яе рукі. Тады яна сама цябе накорміць, нягледзячы на тэхнічны перапынак, заверыць даведку, за якой толькі што адпраўляла на іншы канец горада, «бракнет Францаўне», каб тая дачакалася і прыняла цябе сёння пасля працоўнага дня. Карацей, з Леаніўдаўнай можна жыць.

У гэтыя святы я адкрыла для сябе зусім новы падвід Леанідаўны.

Дзед мой памёр на Каляды. Напярэдадні новага года я ездзіла па ўсіх гэтых змрочных канторах у Мінску, у якіх таксама жывуць Леанідаўны. Морг, «Cпецкамбінат КБА» (так называецца арганізацыя, якая размяркоўвае магілы), могілкі Міханавічы.

Тут свая субкультура. Гэтых цётак я адразу пра сябе назвала «феі вальгалы». Яны апранутыя з выклікам: джынсавыя ўстаўкі, чорныя рушы, стразы, абцас, фарба, шмат золата, нават самая сціплая носіць дзіўныя пазногці. І вось яна кажа мне: «На могілках Заходніх багністая зямля, труны плаваюць… паўза… Могілкі Міханавічы прадстаўляем толькі з нашымі паслугамі (катафалк, грузчыкі). — Але ў вас на сайце нічога… — Гэта вуснае распараджэнне дырэктара, вы можаце адкласці пахаванне і прыехаць у працоўны дзень…»

Могілкавая Леанідаўна бязлітасная — перад ёй так вось усе плачуць. Вядома, я заказваю гэты ўбогі катафалк (утрая даражэй), з даху капае на аксамітную труну і нам з бабуляй на галаву.

Каля варот могілак сустракаю яшчэ адну фею рангам ніжэй: камуфляжная ватоўка, гранатавыя завушніцы па 4 сантыметры, пазногці з чырвона-фіялетавым малюнкам. «Хто ў вас галоўны сваяк? Рэкамендуем замовіць пяшчаны ўзгорак на магілу (100$). Можаце адмовіцца, але раптам па вашым участку будуць хадзіць ці выпадкова побач пахаваюць…» Раптам і выпадкова гучала, як абавязкова. «Хлопчыкам, хто капае, аддзячыце па сваім жаданні».

Труну апусцілі ў гліну на краі могілак каля кучы будаўнічага смецця. Жадання «дзякаваць» не было. Я сказала: дзякуй, да пабачэння. «А вось да пабачэння нам не кажуць. Зараз пойдзеце з магілы, не азірайцеся і ня вяртайцеся». Як быццам, і праўда, тут служаць дэманы, а не звычайныя людзі.

Я дайшла да машыны, павярнулася і паглядзела на магілу дзеда. Гэта быў мой адзіны бунт супраць сістэмы.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем40

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць