Усяго патроху

Запісацца ў пасольства Турцыі па доўгатэрміновую візу зараз можна толькі праз інтэрнэт

Міністэрства замежных спраў Турцыі запусціла сістэму анлайн-заявак для атрымання віз. Пра гэта паведамілі ў пасольстве краіны ў Мінску.

Нягледзячы на тое, што паміж нашымі дзяржавамі дзейнічае бязвізавы рэжым, сэрвіс будзе карысны замежнікам і беларусам, якія збіраюцца ў Турцыю надоўга: на вучобу, працу ці для ўз'яднання сям'і.

Цяпер перад тым як ісці ў пасольства Турцыі па візу, трэба абавязкова запоўніць заяўку на сайце visa.gov.tr.

— Пры афармленні заявы праз сайт, чалавек атрымлівае дату і час візіту на прыём, і ў пазначаны дзень і час прыходзіць у пасольства з усімі неабходнымі дакументамі, - тлумачаць у дыпмісіі. - Для атрымання візы, апроч іншага, неабходна прадаставіць дзейсную медыцынскую страхоўку для выезду за мяжу, якая пакрывае ўвесь перыяд знаходжання за мяжой.

З 1 чэрвеня 2014 паміж Беларуссю і Турцыяй дзейнічае бязвізавы рэжым.

Праўда, без дазвольнага штампа можна знаходзіцца за мяжой максімум 90 дзён на год, але не больш за 30 дзён за адну паездку.

Бязвізавы рэжым не распаўсюджваецца на доўгатэрміновыя паездкі на працу (за выключэннем перавозак пасажыраў і грузаў), вучобу, для заняткаў навуковай дзейнасцю, ўз'яднання сям'і і пражывання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе15

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць