Навука і тэхналогіі1515

Стывен Хокінг: Чалавецтва заб'е сябе само

Ядзерныя войны, глабальнае пацяпленне, генна-інжынерныя вірусы — усе гэтыя небяспекі, створаныя чалавекам, сур'ёзна пагражаюць яго існаванню. Да такой высновы прыйшоў прафесар Стывен Хокінг.

Стывен Хокінг, фота Getty

Знакаміты навуковец вылучае менавіта гэтыя тры фактары — ядзерныя войны, вірусы і глабальнае пацяпленне — як асноўныя, якія пагражаюць існаванню чалавецтва.

Ён настойвае, што далейшы прагрэс у галіне навукі і тэхналогій створыць «новыя магчымасці для таго, каб усё пайшло не так».

Ён лічыць, што чалавецтва можа мець шанцы на выжыванне, засноўваючы калоніі на іншых планетах.

«Хоць імавернасць таго, што катастрофа адбудзецца ў бліжэйшыя гады, невялікая, імавернасць таго, што яна адбудзецца, павялічваецца з кожным годам і стане відавочнай у бліжэйшыя тысячу ці дзесяць тысяч гадоў», — лічыць прафесар.

«Да гэтага часу мы павінны будзем прабрацца ўглыб космасу, да іншых зоркак, і катастрофа на Зямлі не будзе азначаць канец усёй чалавечай расы. Аднак мы не зможам заснаваць самастойна існуючыя калоніі ў космасе як мінімум на працягу некалькіх сотняў гадоў, таму мы павінны быць асабліва асцярожныя ў гэты перыяд».

iStock

Ёсць горкая іронія ў тым, што гэтак прыкметная фігура ў навуковым свеце звязвае менавіта навуковы прагрэс з пагрозай існавання чалавецтву.

У сваіх папярэдніх выступах Хокінг ужо папярэджваў аб патэнцыяльнай рызыцы стварэння штучнага інтэлекту, які з часам можа стаць настолькі магутным, што пацягне за сабой знікненне чалавечай расы. Аднак ён настойвае на тым, што чалавецтва зможа справіцца з гэтымі пагрозамі.

«Мы не збіраемся спыняць прагрэс, або мяняць яго ход, мы павінны прызнаць рызыкі і навучыцца кантраляваць іх. Я аптыміст і веру, што мы зможам гэта зрабіць», — кажа Хокінг.

У якасці парады маладым навукоўцам Хокінг прапануе развіваць пачуццё цікаўнасці адносна «нашага шырокага і складанага» Сусвету.

«З майго пункту гледжання, гэта быў слаўны час для даследаванняў у галіне тэарэтычнай фізікі. Нішто не параўнаецца з гэтым момантам «Эўрыка!», калі ты адкрываеш нешта, пра што ніхто яшчэ не ведае».

Хокінг лічыць, што будучыя пакаленні навукоўцаў павінны задумацца над тым, як тэхналагічны прагрэс змяняе свет, а таксама дапамагчы шырокай публіцы зразумець гэта.

«Вельмі важна быць упэўненым, што змены ідуць у правільным кірунку. У дэмакратычным грамадстве гэта азначае, што кожны павінен мець базавае разуменне навукі для прыняцця абгрунтаваных рашэнняў пра будучыню».

«Так што паведамляйце адкрыта, чым вы займаецеся ў навуцы, і, хто ведае, магчыма, у адзін дзень вы зможаце зразумець саміх сябе», — кажа навуковец.

Пасля таго як ў 1963 годзе ў Стывена Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз, які выклікаў параліч усяго цела, яго зацятасць у пераадоленні фізічнай інваліднасці выклікае захапленне ва ўсім свеце.

Яго дачка Люсі, пісьменніца і журналістка, у суаўтарстве з якой Стывен Хокінг напісаў навуковую кнігу для дзяцей «Джордж і таямніцы Сусвету», так тлумачыць яго неверагодную сілу.

«Я думаю, што ён неймаверна ўпарты чалавек, чалавек, які валодае зайздросным імкненнем працягваць працу і які ўмее сабраць усе рэзервы, усю сваю энергію, сканцэнтравацца, і таму здольны працаваць», — кажа Люсі.

«Але робіць ён гэта не толькі для таго, каб працягваць жыць, а каб працягваць займацца сваёй экстраардынарнай працай, пісаць кнігі, чытаць лекцыі, натхняць іншых людзей з нейрадэгенератыўнымі і іншымі захворваннямі, быць добрым сем'янінам, сябрам і калегам і мець сяброў па ўсім свеце «.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная15

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная15

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць