Эканоміка1717

Мінгандлю: Беларусь дасягнула еўрапейскага ўзроўню забяспечанасці гандлёвымі плошчамі

Беларусь дасягнула еўрапейскага ўзроўню па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі, заявіла 21 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Бразоўская.

Паводле яе слоў, у 2015 годзе гэты паказчык склаў 574,5 кв. метраў на тысячу жыхароў. За мінулы год ён павялічыўся на 45 кв. метраў.

«Мы ставілі сабе задачу дасягнуць да 1 студзені 2016 года 600 кв. метраў. Аднак з улікам аптымізацыі інвестыцыйных сродкаў, сітуацыі на спажывецкім рынку, запаўнення гандлёвых цэнтраў склалася тая плошча, пра якую я ўжо сказала», — адзначыла Бразоўская.

Паводле яе слоў, для параўнання, у Расіі гэты паказчык складае прыблізна 400 кв. метраў, тады як у Маскве ці Санкт-Пецярбургу — прыкладна тысячу. У Мінску, у цэнтры горада, забяспечанасць складае 800 кв. метраў.

Чыноўніца паведаміла, што ў 2015 годзе колькасць гандлёвых аб'ектаў у Беларусі павялічылася больш як на дзве тысячы і на 1 студзеня склала 65.607. Гандлёвая плошча павялічылася на 440 тыс. кв. метраў і складае 5,4 млн. Колькасць магазінаў павялічылася да 42 тыс., іх плошча складае 4,5 млн. кв. метраў. Адкрыта больш за 100 гандлёвых цэнтраў, іх колькасць павялічылася да 539. У краіне налічваецца 394 рынкі.

«Працягвае развівацца інтэрнэт-гандаль. На сёння ў рэестры 10.923 інтэрнэт-крамы. Увосень было прыблізна 17 тысяч, колькасць скарацілася ў сувязі з тым, што многія інтэрнэт-магазіны не адпавядалі патрабаванням заканадаўства і не ўвайшлі ў рэестр», — растлумачыла Бразоўская.

Паводле яе слоў, Мінгандлю таксама прасочвае сітуацыю з развіццём гандлёвых сетак. «На сёння колькасць суб'ектаў, якія ажыццяўляюць сеткавы гандаль, складае 3.349 (да іх адносяцца сеткі з двух і больш магазінаў). Яны ўключаюць 25.928 аб'ектаў гандлю (61% колькасці ўсіх магазінаў) гандлёвай плошчай 3,9 млн. кв. метраў (83% агульнай гандлёвай плошчы, у тым ліку 26% — у складзе Белкаапсаюза)», — паведаміла Бразоўская. Сярод буйных харчовых сетак яна назвала «Еўраопт», «Карону», «Алмі», «Рублёўскі», «Дабраном», нехарчовых — «АМІ мэбля», «Пінскдрэў», «Востраў чысціні», «Пяты элемент», «Буслік».

Магазінаў крокавай даступнасці плошчай да 300 кв. метраў налічваецца 35.522 (53% агульнай колькасці, 46,8% агульнай гандлёвай плошчы). Магазінаў плошчай звыш 3 тыс. кв. метраў — 84, іх удзельная вага ў агульнай колькасці складае 0,1%.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома2

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні11

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома2

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць