Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава
Адвакацкае бюро, у якім працавала Жаўтанога, спецыялізавалася на кансультаванні бізнэсу, але ў 2020‑м перакваліфікавалася на адміністратыўнае права і бясплатна дапамагала затрыманым на Акрэсціна.

Кацярыне Жаўтанога 42 гады. У 2004‑м годзе яна скончыла юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З таго часу Кацярына працуе юрысткай.
У 2013‑м годзе яна перайшла на працу ў адвакацкае бюро «Вердыкт». Яе спецыялізавацыя — кансультаванне і абарона ў сферы бізнэса. Напрыклад, у 2016‑м яна абараняла працаўнікоў «Абсалютюізнэса», якіх кінуў з даўгамі кітайскі бізнэсмэн.
Кацярына ўдзельнічала ў сацыяльных праектах — напрыклад, расказвала пра праект «Імёны». У Кацярыны ёсць дачка, якой цяпер 10 гадоў.

У 2020‑м яна перакваліфікавалася на адміністратыўнае права і пачала абараняць пацярпелых ад рэпрэсіяў. Кацярына была адвакатам-валанцёрам для тых, каго садзілі на суткі, а таксама абараняла Сцяпана Латыпава да пазбаўлення яе ліцэнзіі.
У Кацярыны забралі ліцэнзію ў ліпені 2021 года. Фармальнай прычынай было «сістэматычнае парушэння патрабаванняў і ўмоў адвакацкай дзейнасці».
Пасля гэтага Кацярына перайшла ў іншую сферу — працуе ў карэкцыйным цэнтры Маяк, дзе дапамагаюць дзецям з асаблівасцямі развіцця. Мяркуючы па сацсетках, яна выконвае там адміністратыўныя функцыі.
Кацярыну Жаўтаногу асудзілі ў 2025‑м годзе за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Сутнасць абвінавачанняў, як і дакладны прысуд невядомыя, але Кацярыне прысудзілі хімію.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
А то гучней за ўсё пра "калхозніка" скуголяць тыя, хто ствараў тут русскій мір разам з Лукашэнкай.