Грамадства

Беларускі і ўкраінскі пісьменнікі ўганараваныя прэміяй імя Жызнеўскага

Анатоль Бароўскі і Багдан Жалдак

26 студзеня ў Кіеве каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызьнеўскаму абвешчаны ляўрэаты першай літаратурнай прэміі «Воін Сьвятла».

Паводле рашэньня журы, імі сталі ўкраінскі пісьменьнік Багдан Жалдак — за кнігу «Укры» пра расейска-ўкраінскую вайну на Данбасе і гомельскі пісьменьнік Анатоль Бароўскі — за раман «Воляй абраны», прысьвечаны нацыянальна-вызвольнай барацьбе беларускага народу супраць Расейскай імпэрыі ў 1863–1864 гадах, лёсу кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і яго нарачонай Марыі Ямант.

«Для мяне гэта дужа прыемна, бо гэта першая ўкраінска-беларуская прэмія імя нашага славутага змагара і земляка, героя Майдану», — сказаў Радыё Свабода Анатоль Бароўскі.

Прэмію «Воін Сьвятла» заснавалі па выніках украінска-беларускага сэмінару, які праходзіў у ліпені 2015 году ў Кіеве і тычыўся праблемаў і дасягненьняў нацыянальных літаратураў абедзьвюх краін. Яна мае ўручацца ў памяць Героя Нябеснай Сотні беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў у студзені 2014 году на Майдане падчас рэвалюцыі Годнасьці і Справядлівасьці.

Палажэньнем прадугледжана, што прэміяй маюць уганароўваць найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай і ўкраінскай мовах, у якой адлюстроўваюцца высакародныя, моцныя і актыўныя героі — змагары за свабоду, справядлівасьць і агульначалавечыя ідэалы.

Штогадовую літаратурную прэмію памяці героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага вырашана ўручаць у сталіцы Ўкраіны 26 студзеня, у дзень народзінаў Жызьнеўскага, якому сёлета споўнілася б 28 гадоў.

Багдан Жалдак
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі з узнагародай

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць