Свет88

Саўчанка: У палоне ўгаворвалі прагнуцца пад РФ

На пасяджэнні ў Данецкім гарсудзе Растоўскай вобласці ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка працягвае распавядаць, што было з ёй у палоне.

Пра гэта паведамляе ў сваім Twitter адвакат Мікалай Полазаў.

«У палоне 17.06 прыйшоў «асабіст», паказаў прозвішча афіцэра УСУ, сказаў ён наводчык. Я сказала, не трэба яго шукаць. Гэты афіцэр УСУ на волі і можа выканаць заданне, а я ў палоне — губляць няма чаго. Я сказала, што наводчык не ён, а я. Увечары 17.06 палонных білі, мяне не чапалі, сказалі «на закуску пакінем». Потым прыйшоў лекар, перавязаў палонных. Перыядычна прыходзіў «асабіст» Каламіец (той, хто сябра Маньшына). Казаў, прагінацца пад РФ, цябе хутка туды аддадуць», — пераказвае Полазаў Саўчанка.

Далей яна падрабязней распавяла, як баевікі схілялі яе да супрацоўніцтва: «Прыходзілі асабіст Громаў (ён потым памёр) і Адам Умараў - ён даваў мне патэлефанаваць з майго тэлефона сястры. Яшчэ прыходзіў асабіст Каракін, паводзіў сябе нахабна, пагражаў. Патрабаваў перадаць ваенную інфармацыю».

Умараў, па словах Саўчанка, уяўляўся «камандзірам чачэнскага батальёна, выхваляўся, што збіў самалёт УСУ». Громаў казаў ёй, што ён «перамоўшчык ад Луганска, як Рубан з другога боку». Каламіец, «подла усміхаючыся», пагражаў, што ўжо ўсё вырашана і Саўчанка «паедзе ў Магадан».

У рэшце рэшт Громаў і Каламіец дакладна сказалі, што яе «вывезуць у Расію».

Так і здарылася: «23 чэрвеня мяне вывезлі з Луганска ў напрамку Данецка. У гэты момант я зразумела — мне крышка, вывозяць з Украіны».

***

Нагадаем, расійскае следства абвінавачвае Саўчанка па артыкулах «забойства» і «замах на забойства». Украінка ўсе абвінавачванні адмаўляе. Насамрэч пасля захопу ў палон баевікамі яна была перапраўлена на тэрыторыю Расіі. Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку 18 снежня пасля таго, як быў падоўжаны тэрмін яго ўтрымання пад вартай.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць