Свет1111

Пуцін прызначыў губернатарам свайго ад'ютанта

Як высветліла «Газета.ru», новы в.а. губернатара Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін быў асабістым ад'ютантам Уладзіміра Пуціна ў бытнасць таго прэм'ер-міністрам і адыграў не апошнюю ролю ў далучэнні Крыму да РФ.

У аўторак Уладзімір Пуцін вызваліў ад пасады губернатара Тульскай вобласці мільярдэра Уладзіміра Груздзева, які канфліктаваў з урадам, і прызначыў выконваючым абавязкі кіраўніка рэгіёну намесніка міністра абароны Аляксея Дзюміна.

У студзені Груздзеў, выказваючыся супраць уразання выплат для чарнобыльцаў, публічна запатрабаваў ад кіраўніка Мінфіна РФ Антона Сілуанова растлумачыць тулякам, за што іх пазбаўляюць сродкаў.

Да прызначэння в.а. афіцыйная біяграфія Дзюміна складалася з некалькіх радкоў. Усё жыццё ён прапрацаваў у вайсковых структурах. Быў звычайным афіцэрам аховы ў Службе аховы прэзідэнта ў перыяд папярэдняга прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна. Калі ўрад узначаліў Уладзімір Пуцін, Дзюмін стаў асабістым ад'ютантам прэм'ер-міністра.

Абавязкі ад'ютанта вельмі шырокія, падкрэслівае суразмоўца «Газеты.ru», гэта ўсё — пачынаючы ад пытанняў забеспячэння побыту ахоўнай асобы да забеспячэння бяспекі. «Ад'ютант у прэм'ер-міністра, гэтак жа як і ў прэзідэнта, некалькі. Працуюць пазменна. Суправаджаючы начальніка ў паездках, ад'ютант сядзіць на пярэднім сядзенні машыны, у якой едзе першая або другая асоба краіны».

Дзюмін падчас сваіх дзяжурстваў нават начаваў з тагачасным прэм'ерам ў адным доме.

Пазней Дзюмін, згодна з біяграфіяй, якую прыводзіць ТАСС, камандаваў сіламі спецаперацый ВС РФ. Некалькі крыніц «Газеты.ru» распавялі, што Дзюмін адыграў не апошнюю ролю ў далучэнні Крыму да Расеі.

Ёсць у біяграфіі Дзюміна і яшчэ адзін цікавы момант: ён з'яўляецца старшынёй апякунскай рады і брамнікам Начной хакейнай лігі (НХЛ) і не раз удзельнічаў у матчах з Уладзімірам Пуціным.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць