Здарэнні3737

Ліквідаваны найбуйнейшы ў Беларусі самагонны цэх

Найбуйнейшы ў Беларусі самагонны цэх ліквідаваны ў Маладзечанскім раёне, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама.

Самагонны цэх 40-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Яхімоўшчына Маладзечанскага раёна вырашыў арганізаваць проста ў двары ўласнага дома. Гаспадар падворка паставіў вытворчасць самагону на прамысловую аснову: брага «хадзіла» ў чатырох тысячалітровых спецыяльных ёмістасцях, падаграваных газавымі гарэлкамі. Для сілкавання гарэлак адначасова падлучаліся 2 балоны з прапанам, аб'ём ёмістасці для кандэнсацыі спіртавых пароў складаў больш за 3 тыс. л, а гатовы прадукт выцякаў па чатырох змеевіках адначасова.

Домаўладанне акружаў высокі плот, яго ахоўвалі сабакі і сістэмы відэаназірання. Падчас гонкі самагону дом ахоўвалі сваякі гаспадара.

Паводле самых сціплых ацэнак, магутнасці завода дазвалялі выганяць больш за 500 л самагону за адну гонку, а выкарыстанне газу дазваляла выключыць наяўнасць тыповых прыкмет самагонаварэння: дыму з трубы, сажы і паху.

Адходы вытворчасці перавозіліся на свінаферму непадалёк, якая належыць уладальніку падворка. Ферма стала прыкрыццём для самагоннага цэха: не выклікаючы падазрэнняў, самагоншчык спакойна купляў і прывозіў дадому буйныя партыі мукі, нібыта на корм.

Каб узяць самагоншчыка з доказамі злачынства, АМАПаўцы некалькі гадзін сядзелі ў засадзе і вялі назіранне за домам. Канфіскавана 240 л самагону, каля 6 т брагі і самагонны апарат.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць