Грамадства44

БНФ плануе вылучыць больш за 50 кандыдатаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў

Падчас сустрэчы ў мінулыя выходныя будучыя кандыдаты ад БНФ абмеркавалі тактыку партыі на выбарах, праект партыйнай перадвыбарчай плятформы, юрыдычныя і тэхнічныя аспэкты выбараў, а таксама азнаёміліся з пазытыўным досьведам правядзеньня пасьпяховых фронтаўскіх кампаніяў у часе мінулых выбараў.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што нягледзячы на наладжваньне стасункаў Лукашэнкі з Захадам, умовы правядзеньня выбарчай кампаніі застануцца нязьменнымі. Выніковы склад парлямэнту будзе сфармаваны адміністратыўным чынам, незалежна ад вынікаў галасаваньня. Ён назваў спэкуляцыямі спадзевы асобных палітыкаў на тое, што «кагосьці з апазыцыі ў палатку прапусьцяць, каб спадабацца Захаду»:

«Улады ні ў якім разе не дапусьцяць у парлямэнт палітычную апазыцыю, якая будзе альтэрнатывай сёньняшняму аўтарытарнаму рэжыму. Можна чакаць, што ў Палаце прадстаўнікоў з ласкі ўладаў можа апынуцца хтосьці з адэкватных эканамістаў са здаровымі думкамі наконт рэфармаваньня народнай гаспадаркі, але туды ўлады дакладна не прапусьцяць тых, хто будзе казаць пра палітыку. Мы, Партыя БНФ, менавіта пра палітыку на гэтых выбарах і будзем казаць, мы будзем прэзэнтаваць сабе як палітычную альтэрнатыву гэтаму рэжыму», — заявіў Аляксей Янукевіч.

Асноўнымі пасыламі Партыі БНФ у агітацыйнай кампаніі будуць лёзунгі пра нацыянальнае адраджэньне, абарону незалежнасьці ў эканамічным, палітычным, вайсковым, гуманітарным вымярэньні, супрацьдзеяньне эўразійскай інтэграцыі і садзейнічаньне эканамічным рэформам.

Як адзначыў прадстаўнік выбарчага штабу Партыі БНФ Юры Чавусаў, будучыя выбары будуць першымі выбарамі парлямэнту, якія пройдуць па абноўленай рэдакцыі Выбарчага кодэксу. У 2013 годзе ў яго ўнесьлі значныя зьмены: агітацыйная кампанія будзе адбывацца зусім безь дзяржаўнага фінансаваньня, толькі за кошт сабраных кандыдатамі выбарчых фондаў, у кандыдатаў ад партыі зьявіцца магчымасьць мець сваіх прадстаўнікоў у акруговых выбарчых камісіях з правам дарадчага голасу (але ў ЦВК свайго прадстаўніка партыя накіраваць больш ня мае права), уводзіцца ўзровень абласных камісіяў.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня павінны адбыцца не пазьней за верасень 2016 году, найбольш верагоднай датай правядзеньня выбараў зьяўляецца 11 верасьня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць