Афіша

Сёння — ўручэнне літаратурнай прэміі «Дэбют»: пераможцы атрымаюць па 42 млн рублёў

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). Пачатак а 18.30.

На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт NAVI. Уваход вольны.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Проза

Анатоль Івашчанка «Анаталогія» — Мінск: «Кнігазбор»;

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта» — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;

Кірыл Стаселька «Дзіцячы маніфест». — Мінск: «Галіяфы»;

Паэзія

Мікіта Найдзёнаў «Развітанцы». — Мінск: «Кнігазбор»;

Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: «Кнігазбор»;

Ангела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: «Логвінаў»;

Пераклад

Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: «Логвінаў»;?

Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: «Логвінаў»;?

Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: «Логвінаў».

Пераможцы прэміі атрымаюць 42 000 000 рублёў ад Мясцовага дабрачыннага фонду «Вяртанне»; аўтары кніг, якія зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, — 11 000 000 рублёў.

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.

Заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць