Грамадства2020

«Як пачаў, то мікрафона ўжо не выключыш»: у Акадэміі навук тлумачаць, чаму запрасілі з лекцыяй чарнасоценца Бабурына 

«Наша Ніва» пісала, што на выходных у Мінску прайшла «навуковая канферэнцыя «Сусветны лад — супрацьвага сусветнаму панаванню».

Ад Расіі яе арганізоўвалі «Міжнародная славянская акадэмія» і «Усеславянскі саюз». Ад Беларусі арганізатарам стала «грамадскае аб’яднанне «Русь», якое існуе ў шчыльным кантакце з «Рассупрацоўніцтвам».

На канферэнцыю сабраліся расійскія чарнасоценцы, але разам з імі выступалі некаторыя акадэмікі Акадэміі навук Беларусі. 

Адзін з хэдлайнераў гэтай канферэнцыі, расійскі палітык імперскіх поглядаў Сяргей Бабурын, у пятніцу выступіў з лекцыяй пра «еўразійскую інтэграцыю» у актавай зале Прэзідыума Акадэміі навук. 

Мы звярнуліся ў НАН з пытаннем, навошта туды запрашалі арганізатара «рускіх маршаў» у якасці спікера. 

Бабурын у актавай зале НАН.

«У нас дэмакратычная структура і ў нас выступаюць людзі з рознымі поглядамі і меркаваннямі, — сказала прэс-сакратарка НАН Наталля Марцалева. — У нас тут у зале прэзідыума і пра пінгвінаў палярнікі дзецям расказваюць, і пры канцы мінулага году была лекцыя пра чорныя дзіркі, што людзі ў калідоры слухалі — месцаў не было. Калі мы запрашаем лектара, і ён пачынае штосьці казаць, мы ж не можам яму забараняць, выключаць мікрафон».

«І лекцыя Бабурына прайшла не ў кантэксце той канферэнцыі, пра якую вы пішаце. І Акадэмія навук яе [канферэнцыю] не арганізоўвала. Бабурын выступаў па запрашэнні Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў. З кімсьці ён там знаёмы, яго проста запрасілі выступіць з лекцыяй, вось і ўсё. Лепш звяртайцеся туды», — сказала Наталля і трохі дадала пра саму канферэнцыю, прысвечаную «рускаму ладу».

«А наконт шарлатанаў і гэдак далей я хачу адно сказаць. Ну на ўсіх жа можна ярлыкі навешаць. З той «наасферай» Нікіценкі — ён прыхільнік тэорыі Вернадскага, выступае на буйных міжнародных форумах па гэтай тэматыцы. Але зноў жа, у многіх навукоўцаў неадназначнае стаўленне да тэорыі наасферы. А Бабосаў — вядомы наш сацыёлаг, але выступае і па геапалітычных пытаннях. Я так думаю, што навукоўцаў проста запрасілі, і яны не тое каб падтрымліваюць нейкія там шавіністычныя погляды, а проста выступілі па сваёй праблематыцы, дзе яны эксперты. Іх запрасілі – яны прыйшлі, вось як. Яны ж акадэмікі і вольныя хадзіць куды хочуць, яны не ўзгадняюць з намі. Гэта іх прыватная пазіцыя», — сказала прэс-сакратарка.

Мы і датэлефанаваліся і ў Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў пры Акадэміі навук. Яго рэктар Валерый Бельскі пацвердзіў, што Бабурына запрасілі менавіта яны.

«Так атрымалася, што ў нас дзейнічае лекцыйны клуб і мы даведаліся, што Бабурын у Беларусі. Мы яго ведаем найперш як навукоўца, яго палітычныя погляды цікавыя нам у меншай ступені. А ягоны неардынарны погляд на палітычную сітуацыю цяжка падзяляць у поўнай меры. Але некаторыя сказаныя ім рэчы былі спазнаваўчыя», — сказаў Валерый Бельскі і запэўніў, што на трыбуну НАН Бабурына прывяла не ягоная палітычная пазіцыя.

«І я не пагаджуся, — дадаў рэктар, — што ў нас высадзіўся цэлы дэсант чарнасоценцаў, як вы пішаце. У прынцыпе толькі адзін Бабурын у нас і выступаў. Я там прысутнічаў і мне падалося, што ён карэктна выказваў сваё меркаванне. Здавался, ён уяўляў, дзе знаходзіцца і ягоная ў тым ліку палітычная пазіцыя была асцярожна выказана, каб не закрануць палітычныя і дзяржаўныя погляды прысутных у зале».

«Ён у большай ступені проста разважаў на палітычныя тэмы, а не заклікаў да чагосьці. Зрэшты, гэта былы дэпутат, тройчы дэпутат, цяжка чакаць, што ў яго не будзе сваіх палітычных поглядаў. Але ж вы бачыце, што яны не вельмі папулярныя, калі ў дадзены момант Бабурын не дэпутат. Ды і аншлагу ў нас не было, не ўсе ягоныя тэзісы знайшлі, так бы мовіць, водгук у сэрцах прысутных. Што паробіш, калі адныя бачаць у Еўропе толькі геяў, а іншыя — толькі высокі культурны ўзровень. Такое жыццё», — падсумаваў навуковец і дадаў, што яны і надалей плануем запрашаць розных лектараў.

Маўляў, наступным будзе эканаміст з Ізраіля, прозвішча пакуль трымаюць у сакрэце.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў19

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі2

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пуцін ведаў пра планаваную атаку на Іран, але нічога не зрабіў, каб ёй перашкодзіць. Чаму?17

У Нясвіжы збіраюцца рэканструяваць Ратушную плошчу. Ёсць чатыры варыянты, як гэта зрабіць4

Чатыры шляхі завяршэння вайны ў Іране5

З Дубая вылецеў першы вывазны рэйс «Белавія» на Мінск

Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў19

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць