Свет66

Па «шчаслівасці» беларусы 61-я ў свеце. На 1 месцы — Данія, на 157-м — Бурундзі

Данія абышла Швейцарыю ў рэйтынгу самых шчаслівых краін свету. Рыхтуе такі рэйтынг Sustainable Development Solutions Network (SDSN) і Інстытут Зямлі Калумбійскага ўніверсітэта (ЗША).

Самымі шчаслівымі ў свеце прызнаныя Данія, Швейцарыя, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Канада, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Аўстралія і Швецыя. Летась Данія займала трэцяе месца за Швейцарыяй і Ісландыяй.

Самымі няшчаснымі прадказальна аказаліся жыхары Сірыі, Афганістана, а таксама Бурундзі і яшчэ сямі краін чорнай Афрыкі: Тога, Беніна, Руанды, Гвінеі, Ліберыі, Танзаніі і Мадагаскара.

ЗША занялі 13-е месца, Нямеччына — 16-е, Брытанія — 23-е, Францыя — 32-е, а Італія — 50-е.

А што ж суседзі Беларусі?

Славакі, супастаўны з беларусамі славянскі народ, — 45-я. Расія — 56-я. Польшча — 57-я. Літва — 60-я. Латвія — ніжэй за беларусаў, на 68-м месцы. Вайна апусціла Украіну на 123-ю пазіцыю.

Стваральнікі апісваюць задачу рэйтынгу як «вывучэнне навуковай асновы вымярэння і разумення суб'ектыўнага дабрабыту». Для разліку навукоўцы выкарыстоўваюць такія чыннікі, як валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, працягласць жыцця, сацыяльную абароненасць, стан павагі да права і грамадскіх свабод, і, нарэшце, колькасць грошай, якую людзі ахвяруюць на грамадскія патрэбы ці дабрачыннасць.

Не заўжды багацце гарантуе шчаслівасць. Так, на 14-м месцы ў рэйтынгу выйшла не самая заможная, але мірная і прыязная да чалавека Коста-Рыка.

Першы выпуск зборніка з'явіўся ў 2012 годзе да канферэнцыі ААН па пытаннях шчасця і дабрабыту. З таго часу пяць краін — Венесуэла, Эквадор, Шатландыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Бутан — стварылі міністэрствы шчасця, зрабіўшы паляпшэнне самадчування людзей крытэрам дасягнення мэтаў сваёй дзяржаўнай палітыкі.

Цікава, што не клімат робіць людзей шчаслівымі. У топе рэйтынгу — шмат краін паўночных, з халодным кліматам і малой колькасцю сонечных дзён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі29

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць