Грамадства55

Рэспубліканскі суботнік прызначаны на 23 красавіка

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі ў 2016 годзе пройдзе 23 красавіка. Гэта дата вызначана пастановай Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2016 года нумар 214, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Згодна з пастановай, рэкамендуецца рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, што вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50 працэнтаў паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў у парадку, устаноўленым гэтым міністэрствам.

Астатнія 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Грашовыя сродкі, што застаюцца ў распараджэнні Брэсцкага аблвыканкама, накіроўваюцца таксама на будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці.

Грашовыя сродкі, пералічаныя Міністэрству фінансаў, будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму для праектавання і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 23 красавіка з'яўляецца рабочым днём, будзе праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць