Здарэнні11

Супрацоўнікаў міліцыі на працэсе па «справе 17-ці» дапытаюць у закрытым рэжыме

Супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі на працэсе па «справе сямнаццаці» дапытаюць у закрытым рэжыме.

Працэс па справе самай буйной у гісторыі Беларусі групы па распаўсюджванні наркотыкаў працягваецца 5 красавіка ў Мінгарсудзе. На лаве падсудных 17 чалавек.

Начальнік ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў накіраваў у суд ліст з просьбай допыт сведак з шэрагу яго супрацоўнікаў правесці ў закрытым рэжыме. Сваю просьбу Карпянкоў аргументаваў тым, што ў зале суда знаходзяцца журналісты, якія могуць паведаміць у СМІ звесткі пра аператыўнікаў і іх працу.

Адвакаты выступілі супраць гэтай просьбы. «Літаральна на днях я глядзеў па тэлевізары перадачу, прысвечаную юбілею ГУБАЗ. Яны давалі інтэрв'ю, не хавалі свае прозвішчы і асобы, таму не бачу перашкодаў дапытаць іх у адкрытым судовым пасяджэнні. Просьба Карпянкова выглядае як жаданне схаваць рэальныя акалічнасці справы», — заявіў адвакат Сяргей Целяжэвіч, які абараняе інтарэсы былога супрацоўніка ГУБАЗіК Канстанціна Дзенісевіча.

«СМІ ўжо даўно паведамілі ўсе прозвішчы, — адзначыла адвакат Ігара Карыцкага, былога супрацоўніка КДБ. — Калі сведкі чагосьці асцерагаюцца, яны могуць схаваць свае асабістыя звесткі. Звяртаю ўвагу, што ні адзін з допытаў супрацоўнікаў ГУБАЗ на папярэднім следстве засакрэчаны не быў».

«Карпянкоў сам неаднаразова даваў інтэрв'ю журналістам аб акалічнасцях справы, — заявіла адвакат абвінавачанага Канстанціна Вілюгі Галіна Раждзественская. — Таму не бачу прычын для задавальнення просьбы, заяўленай у лісце з ГУБАЗ».

Абвінавачаныя аднадушна падтрымалі сваіх абаронцаў. «Свабоду слова!» — крычалі яны з клетак.

Аднак суд, спасылаючыся на закон «Аб дзяржаўных сакрэтах», усё ж такі прыняў рашэнне дапытаць супрацоўнікаў ГУБАЗіК ў закрытым рэжыме. Разам з журналістамі залу суда пакінулі сваякі абвінавачаных. Шэсць чалавек меркавана з ліку работнікаў МУС чакаюць выкліку на допыт каля залы судовага пасяджэння

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць