Свет77

РБК: Парашэнка шукае аргументы, каб пераканаць Гройсмана пагадзіцца стаць прэм'ерам

За адзін вечар панядзелка, 11 красавіка, спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман паспеў адмовіцца ўзначаліць урад Украіны, а потым усё-ткі пагадзіцца на пасаду прэм'ер-міністра.

Каля 9 гадзін вечара крыніца РБК-Украіна ў фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» паведаміла, што Уладзімір Гройсман катэгарычна адмовіўся ўзначаліць Кабмін. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў шэраг народных дэпутатаў.

Галоўнай прычынай адмовы спікера змяніць пасаду стала кадравая — ён высунуў шэраг патрабаванняў па членах свайго будучага ўрада, што, відавочна, ўвайшло ў супярэчнасці з раней дасягнутымі дамоўленасцямі.

У прыватнасці Гройсман запатрабаваў, каб адну з віцэ-прэм'ерскіх пасадаў і пасаду кіраўніка Міністэрства сацыяльнай палітыкі занялі людзі з яго каманды.

Аднак Уладзімір Гройсман нядоўга упарціўся ў жаданні атрымаць у Кабінеце сваю канфігурацыю міністраў. Ужо каля паловы адзінаццатай крыніцы РБК-Украіна ў Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што спікер ўсё ж такі пагадзіўся стаць прэм'ерам.

Матываваць яго здолеў асабіста прэзідэнт Пятро Парашэнка, які прыгразіў, што ў выпадку нязгоды Гройсмана ён вылучыць кандыдатам у прэм'еры Юрыя Луцэнку. Аргумент падзейнічаў, аднак быць упэўненым у тым, што да заўтрашняга пленарнага дня нічога не зменіцца, нельга.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны3

Уіткаф назваў Пуціна гуманістам25

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць