Грамадства2424

Лукашэнка даручыў распрацаваць закон у сферы кантролю інтэрнэту

У Беларусі распрацуюць новы закон у сферы кантролю інтэрнэту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 красавіка, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Перад гэтым кіраўнік дзяржавы выступіў з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

«Мы хочам, каб інтэрнэт кантраляваўся нейкай міжнароднай арганізацыяй па пэўных правілах. Калі гэтага не будзе, то кожная краіна будзе абараняць свае нацыянальныя інтарэсы самастойна. Зараз Ананіч (міністр інфармацыі) ды іншыя займаюцца гэтым пытаннем. На стол мне павінны быць пакладзены законатворчыя ініцыятывы», — заявіў Лукашэнка.

Некалькі дзён таму кіраўнік Беларусі сустракаўся з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжао. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што Беларусь выступае за стварэнне новага глабальнага механізму для рэгулявання інтэрнэту. На думку Лукашэнкі, тут мог бы прыдацца кітайскі досвед рэгулявання.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт22

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт22

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць