Грамадства22

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд Сяргею Хмялеўскаму

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд, вынесены 31-гадоваму жыхару Мінскага раёна Сяргею Хмялеўскаму. У лютым 2016 года ён быў прызнаны вінаватым у забойстве трох чалавек і прыгавораны да выключнай меры пакарання.

Сяргей Хмялеўскі, фота Сяргея Сацюка, БелаПАН

Забойства ў вёсцы Мачулішчы Мінскага раёна здарылася 1 лістапада 2014 года. Паводле версіі следства, Хмялеўскі разам з суседзямі распіваў спіртныя напоі. Падчас узніклай сваркі ён нанёс восем удараў мужчыну і 12 удараў жанчыне. Ахвяры памерлі на месцы. Пасля гэтага зламыснік падпаліў дом. У двары ён убачыў яшчэ аднаго суседа. Хмялеўскі з мэтай ліквідаваць сведку скінуў мужчыну ў глыбокую яму. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр у бальніцы.

Хмялеўскі таксама прызнаны вінаватым у крадзяжы і парушэнні ўмовы прэвентыўнага нагляду.

Раней Хмялеўскі быў неаднаразова судзімы — за крадзяжы, разбой, рабаванне, збіванне. Увогуле ён правёў у месцах пазбаўлення волі 13 гадоў.

На судзе ён прызнаў, што забіў двух суседзяў. Прычыну растлумачыць не здолеў, спасылаючыся на моцнае алкагольнае ап'яненне. Трэці сусед, паводле яго слоў, упаў у яму сам. Ён прыйшоў да дома загінулых у надзеі схавацца ад міліцыі, якую на яго выклікала жонка.

Паводле слоў падсуднага і яго абаронцаў, у матэрыялах справы адсутнічаюць вычарпальныя доказы датычнасці Хмялеўскага да смерці трэцяга суседа.

Першапачаткова за ўчыненыя злачынствы Хмялеўскі быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення. Сваякі забітых не пярэчылі супраць гэтага рашэння. Пратэст на прысуд падаў пракурор з патрабаваннем замяніць меру пакарання на выключную. Пазней суд довады дзяржабвінаваўцы падтрымаў.

На сённяшнім пасяджэнні пракурор Алена Дзямко падкрэсліла, што віна Хмялеўскага даказаная поўнасцю.

Хмялеўскі мае права звярнуцца з хадайніцтвам аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы. Ён таксама мае права накіраваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

6 мая стала вядома, што выкананы прысуд у дачыненні да аднаго з асуджаных на смяротнае пакаранне — жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова, прызнанага вінаватым у жорсткім забойстве дзяўчыны. Вядома, што Іваноў і Хмялеўскі ўтрымліваліся ў адной камеры ў СІЗА № 1 Мінска.

У «калідоры смерці» на Валадарскага знаходзяцца яшчэ двое асуджаных — Іван Кулеш (жорсткае забойства трох чалавек) і Генадзь Якавіцкі (жорсткае забойства аднаго чалавека). Прысуды аб выключнай меры пакарання набылі моц.

Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу прымяняецца смяротнае пакаранне. З моманту незалежнасці да расстрэлу прыгавораныя больш за 400 чалавек. Вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў толькі аднаго асуджанага.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць