Ад рэдакцыі3131

Новы этап: праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы» газета пераходзіць у інтэрнэт, на паперы зробіцца штомесячнікам

«Нашай Ніве» трэба ваша дапамога, каб ажыццявіць самую важную трансфармацыю ў сваёй гісторыі.

25 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай НН. Вось так выглядала яго першая старонка:

Дызайн заўтрашняга нумара газеты ўзнаўляе той гістарычны момант. Дзякуй вам, чытачы, за вернасць!

Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы», праз 110 гадоў ад яе заснавання Рэдакцыя робіць важны крок.

Зараз «Наша Ніва» — гэта будзе ў першую чаргу інтэрнэт-сайт NN.BY.

А на паперы ад 1 ліпеня «Наша Ніва» будзе выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках.

За інтэрнэтам — будучыня. Ён даступны імгненна і на ўсёй планеце.

Гэта тэхналагічная рэвалюцыя, якая адбываецца па ўсім свеце.

Пераход з паперы ў інтэрнэт такі ж эпахальны, як калісьці вынаходніцтва кнігадруку ці распаўсюд электрычнасці. Не трэба яго баяцца: беларуская культура, беларуская супольнасць дастаткова моцныя, і лічбавая рэвалюцыя нам дае новыя магчымасці для развіцця.

Папяровы штомесячнік захавае выдавецкую традыцыю. Гэта будзе спакойнае чытво для людзей з іншым тэмпам спажывання інфармацыі.

У папяровым штомесячніку будзе друкавацца самае істотнае, нестарэючае: аналітыка, гутаркі, гісторыя, літаратура.

За апошнія 12 месяцаў мы апублікавалі шматлікія журналісцкія расследаванні (узгадайце Дразды або Касцюковічы), адкрылі новыя імёны (узгадайце Горвата), надрукавалі дзясяткі гістарычных артыкулаў, дзясяткі апавяданняў і вершаў, эсэ, гутарак. Гэта каласальны культурны і грамадскі багаж. Усё гэта будзе трапляць у папяровы штомесячнік.

Падпісны індэкс застаецца той самы: 63125.

Форма мяняецца, сутнасць нязменная. «Наша Ніва», як і 110 гадоў таму, «служыць усяму беларускаму народу» і будзе «люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра, святло падала ў цёмнасць».

Штомесячная «Наша Ніва» і сайт NN.BY змогуць выходзіць, калі вы будзеце фундаваць іх. Адправіць грошы на выданне «Нашай Нівы» можна за некалькі клікаў праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Калі 25 гадоў таму, у маі 1991 года, быў адноўлены выхад газеты «Наша Ніва», спачатку яна была штомесячным выданнем. У 1996 годзе стала штотыднёвым, але ў канцы года перайшла на выхад два разы на месяц. Тады ў газеце друкавалася пераважна публіцыстыка, літаратура і гісторыя.

Канчаткова штотыднёвай «НН» стала з 1999 года, і ў такім фармаце на паперы праіснавала 17 гадоў. Цяжкія часы газета перажыла з 2006 да 2008 года, калі распаўсюд праз «Белсаюздрук» і «Белпошту» быў забаронены. Але ж выстаяла дзякуючы валанцёрам, якія дастаўлялі яе падпісчыкам і тым людзям, што ахвяравалі на выданне грошы.

Але галоўнае, што адбылося дзякуючы той забароне, — ад 2006 года «НН» узяла курс на развіццё сайта. 

На сёння NN.BY мае найбольш праглядаў сярод сайтаў усіх даўнейшых газет. Мы першымі сталі развіваць відэа на сайце, сярод першых стварылі старонкі ў сацыяльных сетках, у апошні час вялікім поспехам стала версія для мабільных тэлефонаў M.nn.by.

NN.BY — самая папулярная старонка на беларускай мове.

Згодна з Google Analytics, у інтэрнэце на nn.by штомесяц заходзяць з паўмільёна камп’ютараў, праглядаюць 7 мільёнаў старонак. Заснавальнікі «НН» пра такое маглі толькі марыць.

У 1991 Ніл Гілевіч быў катэгарычна супраць аднаўлення «Нашай Нівы». Ён лічыў, што выданне павінна застацца помнікам. Як паказаў час, ён не меў рацыі, а Сяргей Дубавец быў правідцам. «Наша Ніва» аказалася запатрабаваная. Зараз, у інтэрнэце, беларускамоўная газета праіснуе да тае пары, пакуль яна будзе трэба людзям, пакуль людзі будуць яе фундаваць.

Фундуй НН тут.

Каментары31

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць