Усяго патроху44

Найстарэйшы ў свеце кулік-марадунка жыве ў Беларусі

Найстарэйшы ў свеце кулік-марадунка жыве ў Беларусі, паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

фота АПБ

На станцыі кальцавання птушак у Тураве 13 мая падчас вячэрняй праверкі пастак быў знойдзены кулік-марадунка. «Гэтая птушка для Беларусі рэдкая (у Тураве гэтаму віду нават усталяваны помнік). Але менавіта гэтая асобіна стала, мабыць, самай рэдкай: на птушцы аказалася кольца 17-гадовай даўніны. Гэта робіць птушку самай старой у свеце марадунай», — адзначылі ў АПБ. За сваё жыццё яна праляцела каля 200 тыс. км. Да гэтага вядомы максімум складаў 16 гадоў, птушку адзначалі ў Фінляндыі.

Супрацоўнікі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, якія праводзяць сезон на станцыі кальцавання, паднялі паперы і старыя запісы. Аказалася, што гэтая марадункіа была акальцаваная птушанём на лузе каля вёскі Запясочча 21 чэрвеня 1999 года. Наступныя сустрэчы з арнітолагамі адбыліся ў час пераадловаў у 2005 і 2011 гадах. Чацвёртая сустрэча прыйшлася на май 2016-га і зрабіла птушку найстарэйшай марадункай свету.

Куліка-марадунку на гнездаванні можна сустрэць ад Фінляндыі да Чукоткі. Зімуюць птушкі ва ўсходняй Афрыцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна18

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць