Грамадства

У Магілёве затрыманы грамадскі актывіст Валадар Цурпанаў

Учора ў 12.40 Валадара Цурпанава затрымалі ў будынку магілёўскай пракуратуры, пратрымалі ва ўмовах абмежаваньня волі больш за 4 гадзіны, склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, паводле якога ён не падпарадкоўваўся патрабаваньням міліцыі. Дзе ён пасьля гэтага, дакладна не вядома.

Учора позна ўвечары ягонай жонцы Ірыне пазваніў супрацоўнік міліцыі і паведаміў, што Цурпанаў нібыта ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Так зразумела Ірына. А сёньня праваабаронцы паведамілі, што Валадар Цурпанаў ноч правёў у Ленінскім аддзеле міліцыі. Пасьля 11 гадзіны праваабаронцы тэлефанавалі ў аддзел міліцыі — там сказалі, што Цурпанава вывезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Пасьля 11-й тэлефанавала жонка ў ізалятар часовага ўтрыманьня і Ленінскі аддзел міліцыі — там сказалі, што такога чалавека ў іх няма.

Паводле жонкі актывіста — Ірыны, яму інкрымінуецца непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі. Сёньняшнюю ноч ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 31 траўня яго будуць судзіць.

Затрымалі Цурпанава а 13 гадзіне ў будынку пракуратуры, куды ён прыйшоў, каб падаць скаргу з пратэстам на распачаты супраць яго раней адміністрацыйны працэс. Паводле актывіста, на ўваходзе ў яго пачалі патрабаваць дакумэнты і высьвятляць, чаму ён ідзе да памочніка пракурора.

Цурпанаў палічыў і першае, і другое незаконным, запатрабаваў кнігу скаргаў і прапановаў. Ахоўнік, у сваю чаргу, зьвінаваціў актывіста ў непадпарадкаваньні ягоным патрабаваньням.

Больш як праз чатыры гадзіны пасьля затрыманьня на Валадара Цурпанава склалі пратакол.

Раней адносна актывіста ўжо распачалі адміністрацыйны працэс, яму інкрымінуюць ілжывы выклік міліцыі. Валадар выклікаў міліцыю, калі яму адмовіліся ў той жа пракуратуры даць кнігу скаргаў і прапановаў. Гэтак сьцьвярджае праваабаронца. У матэрыялах гэтай справы пазначана, што выклік міліцыі быў беспадстаўны.

Валадар Цурпанаў больш як паўтара года ня мае працы. Адмовы ўзяць яго на працу аспрэчвае ў судзе.

Кантактуючы з рознымі ўстановамі, ён вымушаны быў адзначаць свае патрабаваньні ў кнізе скаргаў і прапановаў. Калі ж кнігу не давалі, ён выклікаў міліцыю.

Камэнтуючы пачатак адміністрацыйнага працэсу супраць яго за «ілжывы выклік», Валадар Цурпанаў дапускаў, што яго могуць затрымаць.

«Не выключаю, што мяне вырашылі крыху нэўтралізаваць, яшчэ й за патрабаваньне прыцягнуць да адказнасьці кіраўніка спраў гарвыканкаму за перавышэньне паўнамоцтваў пры вынясеньні рашэньня аб забароне зладзіць пікетаваньне ЖРЭУ, якое незаконна адмовіла мне ў працы», — казаў Валадар Цурпанаў.

Паводле актывіста, на яго маглі «пакрыўдзіцца службовыя асобы, на якіх ён пісаў скаргі і ад якіх настойліва патрабаваў кнігу скаргаў і прапановаў».

У Магілёве Валадар Цурпанаў вядомы як руплівец і абаронца беларускай мовы. Акрамя таго, ён дамагаецца, каб супрацоўнікі камунальных службаў гораду выконвалі свае абавязкі як мае быць. Свае патрабаваньні ён рэгулярна пазначае ў кнігах скаргаў і прапановаў жыльлёва-эксплюатацыйных участкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць