Бацькі Юліі Балыкінай: Просім прысудзіць абвінавачанага да найвышэйшай меры пакарання
У аўторак у Мінскім гарадзкім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы па забойстве спартсменкі Юліі Балыкінай. Мама забітай дзяўчыны Ала Фёдараўна папрасіла прысудзіць абвінавачанага да найвышэйшай меры пакарання.

— Гэта наша адзіная дачка, — не магла стрымаць слёз маці Юліі. — Ён пазбавіў нас сэнсу жыцця. З сыходам дачкі будучыні няма. Са сваёй жонкай пагаджаецца і муж Алы Фёдараўны, які выцірае слёзы насоўкай: «Так будзе, на наш погляд, справядліва».
Мама лёгкаатлеткі прызнаецца, што ў дзень трагедыі яна прадчувала бяду.
— Мне прыснілася, што я страціла Юлю — нас падзяліла сцяна.
Мама Юліі не была гатовая адказаць пракурору і суддзі, што яны з мужам будуць патрабаваць у якасці пакрыцця ім матэрыяльнай шкоды.
Каментары