Спорт1212

УЕФА наклаў на Расію ўмоўную дыскваліфікацыю на Еўра-2016

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) наклаў на футбольную зборную Расіі ўмоўную дыскваліфікацыю, гаворыцца ў паведамленні саюза.

AFP

Гэта азначае, што зборную здымуць з чэмпіянату Еўропы ў Францыі ў выпадку, калі на стадыёнах працягнуцца масавыя беспарадкі з удзелам яе заўзятараў.

У якасці дадатковага пакарання на Расійскі футбольны саюз накладзены штраф у 150 тысяч еўра за беспарадкі, учыненыя расійскімі фанатамі на стадыёне ў Марсэлі.

Дыскваліфікацыя можа ўступіць у сілу, калі заўзятары зноў парушаць парадак на адным з матчаў з удзелам каманды.

Міністр спорту РФ Віталь Мутко, які ўзначальвае РФС, ужо заявіў, што расійскі бок не збіраецца абскарджваць рашэнне УЕФА.

Раней УЕФА ўжо прыгразіў зборнай Расіі і зборнай Англіі здыманнем з Еўра-2016 у выпадку, калі на трыбунах і побач са стадыёнамі працягнецца гвалт з удзелам іх заўзятараў.

Дысцыплінарная справа ў дачыненні да зборнай Расіі была адкрыта 12 чэрвеня — на наступны дзень пасля яе матчу з Англіяй у Марсэлі. Нагодай стала выкарыстанне расійскімі фанатамі піратэхнікі, а таксама іх напад на англійскіх заўзятараў на трыбунах.

УЕФА разглядаў толькі тое, што адбывалася на стадыёне. Пры гэтым яшчэ да матчу ў Марсэлі адбыліся сутыкненні паміж англійскімі і расійскімі заўзятарамі, па выніках якіх пацярпелі больш за 30 чалавек.

Расследаваннем боек займаецца французская паліцыя. Затрыманыя каля 20 чалавек, большасць з іх — англічане. Расіянаў, якія падазраюцца ва ўдзеле ў беспарадках, затрымаць пакуль не ўдалося, бо яны адразу ж збеглі з месца здарэння.

Расійскі футбольны саюз выступіў з асуджэннем таго, што здарылася, і заклікаў фанатаў не парушаць грамадскі парадак, выконваць французскія законы і з павагай ставіцца як да супернікаў, так і да іх заўзятараў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»30

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы летась атрымалі з-за мяжы больш за мільярд даляраў. Гэта рэкорд8

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі8

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»30

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць