Няма нідзе — як у Прудзе. Свята пушчанскай вёскі Налібацкага краю. ФОТАРЭПАРТАЖ
У Прудах адзначылі свята вёскі. У святкаванні ўзялі ўдзел сотні людзей.
Пруды — вёска Налібацкага сельсавета і Налібацкай парафіі. Яна размешчана на ўскрайку пушчы ля маляўнічай ракі Уса. Падчас вайны вёску спалілі, але прудоўцы яе адбудавалі.
Пруды — вёска майстроў. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Падчас свята можна было пабачыць творы мясцовых майстроў на пленэрных выставах.

Свята пачалося ад урачыстага шэсця па вёсцы. На вуліцах гасцей віталі сталы з пачастункам. Падчас кожнага прыпынку гучалі песні, віншаванні і пажаданні для прудоўцаў.












Пасля ўрачыстай імпрэзы прудоўцы працягнулі святкаваць у сваіх дварах і дамах. Людзі з суседніх вёсак казалі, што ў Прудах свята вёскі было не горшае, як у Налібаках, а мо і лепшае. Дык і праўда. Няма нідзе — як Прудзе.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары