МЗС Нямеччыны заклікаў ЕС не ўпадаць у дэпрэсію з-за «брэксіту»
Еўрапейскі Саюз не павінен «ўпасці ў дэпрэсію ці параліч» пасля вынікаў рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, заявіў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Цяпер ён знаходзіцца ў Берліне, дзе праходзяць тэрміновыя перамовы шасці краін — заснавальнікаў ЕС — Германіі, Францыі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга.
Штайнмаер мяркуе, што краіны-заснавальнікі ЕС змогуць пераканаць іншых не адмаўляцца ад ідэі адзінай Еўропы.
На наступным тыдні пройдзе першы саміт краін Еўрасаюза без удзелу Вялікабрытаніі. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што ЕС захаваецца ў складзе 27 краін.
Міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро заявіў, што перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС трэба правесці як мага хутчэй.
Паскорыць перамовы аб «брэксіце» заклікаў і член рады дырэктараў Еўрапейскага цэнтральнага банка Франсуа Вілеруа дэ Гало. Хуткае вырашэнне праблемы знізіць ўзровень нявызначанасці ў эканоміцы, лічыць ён.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары