Грамадства33

Украіна стала выдаваць беларускім добраахвотнікам вайсковыя білеты

Добраахвотнікі з тактычнай групы «Беларусь» праходзяць працэдуру афіцыйнага афармлення ва ўкраінскае войска. У прыватнасці, ім выдаюца ваенныя білеты.

У каментары сайту «Беларускія навіны» прадстаўнік групы паведаміў: «Частка нашых байцоў цяпер праходзіць працэдуру афармлення ва ўкраінскае войска. Гэта неабходна для атрымання прафесійнага баявога досведу і больш легальнага статус».

Байцы, якія атрымалі ваенны білет, падпісваюць кантракт з украінскай вайсковай часцю. Беларускія добраахвотнікі выбралі для падпісання кантракта элітную часць, якая трапіла пад ваенную рэформу. Па іх словах, з імі будуць займацца інструктары з ЗША ды іншых краін NATO.

Пры гэтым байцы не прэтэндуюць на ўкраінскія грамадзянства. Яны кажуць, што застаюцца патрыётамі Беларусі і ў любы час гатовыя вярнуцца для яе абароны.

Тактычная група «Беларусь» была створаная ў 2014 годзе. У яе ўваходзяць пераважна беларускія добраахвотнікі ва Украіне, але таксама ёсць украінцы і расіяне. У гэтую групу ўваходзілі ўраджэнец Брэста Алесь Чаркашын і ураджэнец Запарожжа Віталь Ціліжэнка, якія загінулі пад Валнавахай.

Байцы не паведамляюць, колькі чалавек у іх групе. Вядома, што ў яе ўваходзяць экс-палітвязень Эдуард Лобаў, актывіст беларускай апазіцыі Ян Мельнікаў, а таксама байцы з пазыўнымі «Ваяр», «Зубр» і «Тур».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд22

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд22

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць