Свет11

Тэрэза Мэй засталася адзіным кандыдатам на пасаду прэм'ера Брытаніі

Кіраўнік МУС Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй засталася адзіным прэтэндэнтам на пасаду лідара кансерватараў і прэм'ер-міністра краіны, пасля таго як аб выхадзе з гонкі абвясціла намеснік міністра энергетыкі Андрэа Лідсам.

Тэрэза Мэй, independent.co.uk

Кіраўнік МУС Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй засталася сёння адзіным прэтэндэнтам на пасаду брытанскага прэм'ера пасля таго, як яе саперніца Андрэа Лідсам прыняла рашэнне пакінуць перадвыбарчую гонку, паведамляе The Guardan.

«У інтарэсах нашай краіны як мага хутчэй займець новага прэм'ер-міністра з максімальна моцнымі лідарскімі якасцямі, - заявіла Лідсам. - Я жадаю Тэрэзе Мэй ўсяго найлепшага». Лідсам таксама адзначыла, што з падтрымкай толькі каля 25% дэпутатаў сваёй фракцыі яна не зможа сфармаваць моцнага ўрада.

Будучы малодшым міністрам энергетыкі (гэта значыць, фактычна, намеснікам міністра), Лідсам па выніках другога тура выбараў унутры парламенцкай фракцыі кансерватараў засталася адзінай апаненткай Мэй і адзінай прадстаўніцай лагера еўраскептыкаў - прыхільнікаў выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.

Новы лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, дзякуючы парламенцкай большасці кансерватараў, аўтаматычна стане новым прэм'ерам. Выбары ў партыі стартавалі пасля таго, як цяперашні кіраўнік урада Дэвід Кэмеран абвясціў пра намер пайсці ў адстаўку пасля вынікаў рэферэндуму аб выхадзе з Еўрасаюза.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць