Спорт

Лукашэнка — алімпійцам: Мужыкам трэба раўняцца на дзяўчат

На гэты раз спартсменам не ўстанаўлівалі медальных планаў.

Алімпіяда даўно выйшла за рамкі асабістых спартыўных дасягненняў - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавы. Аб гэтым заявіў кіраўнік Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстых праводзінах беларускай спартыўнай дэлегацыі на XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.

«Памятайце, што вашы высокія рэзультаты - гэта пазітыўны імідж Беларусі і паказчык яе паспяховага развіцця», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Для беларускіх атлетаў гэтыя Гульні стануць самым важным экзаменам чатырохгоддзя. Наша дзяржава зрабіла ўсё неабходнае, каб вы мелі магчымасць спакойна падрыхтавацца і дастойна выступіць на гэтых спаборніцтвах», - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цана алімпійскага медаля заўсёды была высокая, і сёння тым больш. «Паглядзіце, як абвастрылася канкурэнтная барацьба. Часта выкарыстоўваюцца неспартыўныя метады націску на асобных атлетаў і цэлыя краіны. Ужо не выклікаюць здзіўлення скандалы, гучныя выкрыцці, перагляд вынікаў спаборніцтваў, якія даўно адышлі ў гісторыю, - заўважыў ён. - Вы ўсё гэта бачыце самі, разумееце, упэўнены, перажываеце. У Рыа ўмовы для спаборніцтваў будуць няпростымі, магчыма, цяжкімі. Упэўнены, вы справіцеся з гэтым каласальным напружаннем і пакажаце дастойны вынік».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што атлетаў будуць падтрымліваць не толькі блізкія людзі, але і ўся краіна. «Вы лепш за іншых адчуваеце, наколькі важны вашы перамогі для ўсіх беларусаў», - сказаў ён.

На гэты раз спартсменам не ўстанаўлівалі медальных планаў.

Разам з тым краіна мае права чакаць ад кожнага поўнай канцэнтрацыі і самааддачы на мяжы чалавечых магчымасцей, адзначыў Прэзідэнт. «Мы ўсе чакаем вашых перамог. Наша каманда - гэта арганічны сплаў маладосці і вопыту. Для адных гэта першая ў жыцці Алімпіяда, але многія ўжо выступалі на галоўных гульнях чатырохгоддзя», - сказаў беларускі лідар.

Асобна кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць беларускім баскетбалісткам, дзякуючы якім на Алімпійскіх гульнях 2016 года Беларусь зноў будзе прадстаўлена ў гульнявых камандных відах спорту.

«Думаю, што мужыкам трэба раўняцца на нашых дзяўчат», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы спадзяёмся на перамогі беларускіх атлетаў. Вы акуняцеся ў мора любві і ўвагі з боку нашых удзячных балельшчыкаў. Не менш важна, што і дзяржава па заслугах ацэніць кожнае паспяховае ваша выступленне. Я буду вельмі рады, калі гэта Алімпіяда дасць нам падставу гэтак жа ўрачыста, перад усім народам падвесці яе вынікі і ўручыць заслужаныя ўзнагароды ўсім, хто куе алімпійскую славу краіны», - рэзюмаваў беларускі лідар.-

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі23

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР37

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу4

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі23

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць