Свет1313

Беларус з кіраўніцтва расійскага парламента пра пакемонаў: Д’ябал прыйшоў праз гэты механізм і спрабуе разваліць нас знутры духоўна

Гульня яшчэ не стартавала ў Расіі афіцыйна, але ўжо набыла незвычайную папулярнасць сярод карыстальнікаў. Расійскія дэпутаты прапаноўваюць распрацаваць абмежавальныя меры ў адносінах да Pokemon Go.

Фота cdn1.vox-cdn.com.

Пытанне абмежаванняў па лоўлі пакемонаў будзе абмяркоўвацца членамі верхняй і ніжняй палат расійскага парламента, удакладніў першы намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па абароне Франц Клінцэвіч.

«Адчуванне, што д'ябал прыйшоў праз гэты механізм і спрабуе проста разваліць нас знутры духоўна. Але я разумею, што гэтую сферу кантраляваць сёння вельмі цяжка. Ствараецца ўражанне, што гэта навязана звонку людзьмі, якія дакладна разумеюць, што пройдзе год-другі і наступствы будуць незваротныя», — падзяліўся сваім меркаваннем пра гульню Клінцэвіч. Яго словы перадае RT.

Сенатар лічыць, што з гульнявой прасторы трэба выключыць рэлігійныя ўстановы, турмы, бальніцы, аб'екты сацыяльнага прызначэння, могілкі і помнікі.

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Вадзім Дзеньгін, у сваю чаргу, упэўнены, што цалкам забараняць гульню Pokemon Go не варта, але неабходна старанна вывучыць гульню і інфармацыю, да якой дадатак атрымлівае доступ.

Карыстальнікі, якія пачалі асвойваць гульню Pokemon Go да афіцыйнага рэлізу ў краіне, упэўненыя, што абмежавальныя меры на гульнявую прастору будуць непазбежна накладзеныя, але выступаюць супраць поўнай забароны дадатка.

Што такое Pokemon GO? Папулярная гульня ў пытаннях і адказах

Каментары13

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»3

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard2

У краінах Афрыкі чуткі пра «крадзеж геніталій» прывялі да дзясяткаў забойстваў10

У працы ChatGPT, Claude і Grok адбыўся маштабны, але кароткі збой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»3

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць