Свет1818

У Германіі 17-гадовы бежанец з сякерай напаў на пасажыраў цягніка

Мужчына, які напаў з сякерай на пасажыраў прыгараднага цягніка ў Баварыі ў панядзелак увечары, застрэлены, пацвердзілі ў паліцыі Германіі.

У выніку інцыдэнту прынамсі тры чалавекі атрымалі сур'ёзныя раненні, адзін паранены лёгка і яшчэ 14 чалавек знаходзяцца ў стане шоку.

У нападзе падазраецца 17-гадовы афганец, які жыў у горадзе Оксенфурт. Па некаторых дадзеных, малады чалавек быў бежанцам, нядаўна прыбыў у Германію.

Узброены сякерай і нажом, ён накінуўся на пасажыраў на перагоне паміж Оксенфуртам і станцыяй Вюрцбург-Хайдынгсфельд, перадае Deutsche Welle словы міністра.

Інцыдэнт адбыўся каля 21:15 панядзелка ў прыгарадным цягніку. Калі цягнік спыніўся, злачынец паспрабаваў збегчы, удакладняе Deutsche Welle, аднак натыкнуўся на нарад паліцыі, атакаваў яго і быў застрэлены паліцэйскімі.

Нямецкае агенцтва ДПА паведамляе, што ў некаторых пацярпелых небяспечныя для жыцця раненні.

Каментары18

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА4

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць