Эканоміка33

Кабякоў: У 1-м квартале продаж беларускіх тавараў знізіўся да мінімальнага з 2008 г. узроўню

Паводле вынікаў першага квартала гэтага года склалася самая нізкая доля продажу беларускіх тавараў з 2008 года — 65,7%, у тым ліку харчовых тавараў — 80,8%, нехарчовых — 45,8%.

Такія звесткі прывёў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 19 ліпеня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, на якім было разгледжанае пытанне аб мерах, што прымаюцца па імпартазамяшчэнні і ахове ўнутранага рынку.

«У цэлым мы страцілі 3,2 працэнтнага пункта да аналагічнага перыяду мінулага года», — цытуе прэм'ера прэс-служба ўрада.

Ён адзначыў, што гэта вынік у тым ліку невыканання ў поўным аб'ёме заявак на пастаўку ў гандлёвую сетку шэрагу кандытарскіх вырабаў ААТ «Чырвоны мазыранін», ААТ «Конфа», СТАА «Першая шакаладная кампанія», энергазберагальных лямпаў Брэсцкага электралямпавага завода, электраапаратуры, абмежаванага асартыменту запатрабаваных на ўнутраным рынку тканін і вырабаў з іх Аршанскага льнокамбіната і ААТ «Рэчыцкі тэкстыль», гадзіннікаў Мінскага гадзіннікавага завода. Кіраўнік урада таксама адзначыў праблемы з пастаўкамі на спажывецкі рынак ламінаваных падлогавых пакрыццяў, мыла Гродзенскага тлушчавага камбіната.

Паводле слоў Кабякова, назіраецца нізкая маркетынгавая, у тым ліку рэкламная, актыўнасць вытворцаў, незацікаўленасць ва ўдзеле ў цэнавых скідках, акцыях, прамаакцыях і іншых мерапрыемствах па прасоўванні мучных, кандытарскіх вырабаў, карамелі, алею, кансерваў для дзіцячага харчавання.

«Пытанняў да вытворцаў і гандлю адносна асартыменту тавараў і яго продажу назапасілася нямала», — заявіў прэм'ер-міністр. Ён запатрабаваў падчас пасяджэння прэзідыума Саўміна падаць вычарпальную справаздачу па гэтых пытаннях.

Кіраўнік урада дадаў, што ў Беларусі сфарміраваная і рэалізуецца «дзейсная сістэма па ахове ўнутранага рынку». У першую чаргу, паводле слоў Кабякова, гэта тычыцца спынення гандлю кантрафактнымі таварамі лёгкай прамысловасці. Для прадпрымальнікаў дзейнічае забарона на гандаль без сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў, падкрэсліў ён. Працягваецца жорсткі кантроль за выкананнем тэхрэгламентаў, праводзяцца сістэмныя праверкі. Мэта гэтай працы — забяспечыць ахову законных правоў спажыўцоў на набыццё якаснага тавару. Устаноўленая неабходнасць праходжання імпарцёрамі па асобных таварах санітарна-гігіенічнай экспертызы. Згодна з рашэннем кіраўніка дзяржавы створаны новы антыманапольны орган — Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, нагадаў прэм'ер. «Ад працы гэтага ведамства мы чакаем пэўных вынікаў, у тым ліку ў пытанні аховы ўнутранага рынку», — падкрэсліў Кабякоў.

Разам з гэтым, адзначыў ён, найбольш эфектыўны інструмент у барацьбе за рынак — гэта не адміністрацыйныя меры, а высокая якасць айчыннай прадукцыі, шырокі асартымент і канкурэнтная цана, правільнае пазіцыянаванне тавару на рынку і яго рэклама.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць