Грамадства77

ДАІ Мінска ўзмацняе кантроль за раварыстамі

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху раварыстамі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Дзеці-пешаходы і дзеці-раварысты — найбольш уразлівыя катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху. Таму Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы звяртаецца да бацькоў з просьбай нагадаць дзецям асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе. Нагадайце дзіцяці, што перасоўвацца на ровары неабходна толькі па роварнай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Там нагадваюць, што пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе раварыст павінен весці ровар побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі правіламі для руху пешаходаў.

Раварысту ва ўзросце маладзей 14 гадоў без суправаджэння паўналетняй асобы забараняецца рухацца па дарозе, за выключэннем пешаходных і жылых зон, тратуараў, роварных і пешаходных дарожак.

За парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала роварам, пагражае адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 18.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая прадугледжвае штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (адна БВ цяпер складае Br21), калі правапарушэнне было здзейсненае ў стане алкагольнага ап'янення — штраф у памеры ад 3 да 5 базавых велічынь.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць