Ганна Бонд, Міхалок, Макс Корж: дзе адпачываюць беларускія знакамітасці гэтым летам
Лета – час адпачынкаў. Беларускія знакамітасці не выключэнне. Якія фота і адкуль выстаўляюць нашыя селебрыці ў сваіх сацыяльных сетках? «Наша Ніва» падабрала 10 беларускіх вядомых асоб, якія ўжо адпачылі або збіраюцца гэта зрабіць.
Алёна Ланская
Беларуская спявачка, якая нядаўна ўскалыхнула беларускі інтэрнэт выкананнем песні мужчынскім голасам, адпачывае цяпер на Кіпры.
Там Алёна будзе яшчэ цэлы тыдзень, але ўжо паспела стаць хроснай маці.
Ірына Кабасакал
Свецкая львіца Ірына Кабасакал разам з дачкой гэтым летам з'езділі да сяброўкі, прафесійнай мадэлі Кацярыны Озкан. На востраве Сінт-Мартэн, што на Антыльскіх астравах, сяброўкі плавалі ў моры, шмат елі і прымяралі новыя ўборы.
Дзяніс Кур'ян
Дзяніс разам са сваёй жонкай Юляй гэтым летам адправіліся на Філіпіны.
Летась Дзяніс уразіў усіх надта адкрытымі фотаздымкамі сваёй жонкі, чаго не скажаш пра сёлетні адпачынак. Тут больш дамінавалі сямейныя фоты.
Сяргей Міхалок і Святлана Зелянкоўская
Ні для каго не сакрэт, што Святлана з сынам Макарам заўсёды гастралююць разам з мужам і гуртом Brutto. У перапынках паміж канцэртамі Зеля, як яе называе Сяргей, вырашыла разам з сынам адпачыць у Адэсе на моры.
А ўжо поўным складам яны адправіліся ў Ірпіньскі курортны гатэль Grand Admiral Resort & SPA. Па фота відаць, што сям’і ўдалося добра адцягнуцца.
Ксенія Сітнік
Паміж вучобай у Празе Ксенія вырашыла адправіцца ў невялікі трып па Еўропе і не толькі. Швейцарыя, Італія, Германія, Францыя, Грузія – па фота можна бачыць, што былой пераможцы «Еўрабачання» падабаецца вандраваць.
Таксама спявачка пацешыла сваіх падпісантаў даволі адкрытымі фота:
Вадзім Галыгін
Беларускі комік яшчэ да пачатку лета адправіўся на адпачынак у Тбілісі і Анануры (70 км ад Тбілісі) да сяброў.
А ўжо з жонкай Вольгай і дзецьмі летам яны накіраваліся ў Чарнагорыю, у жылы комплекс «Dukley gardens».
Там комік настолькі расслабіўся, што вырашыў выкласці фота сваёй каханай у модным купальніку:
Аляксандр Глеб
Адзін з самых вядомых беларускіх футбалістаў Аляксандр Глеб парыбачыў у чэрвені разам з Вадзімам Галыгіным.
Аляксандр не вельмі актыўна вядзе свае сацыяльныя сеткі, таму больш пра ягоны адпачынак гэтым летам пакуль нічога невядома.
Тым больш цяпер для яго зноў пачаўся вялікі футбол — адбор у Лігу чэмпіёнаў за БАТЭ.
Ганна Бонд
Знакамітая тэлевядучая Ганна Бонд старанна рыхтуецца да паездкі ў Рыа на Алімпійскія гульні. Там яна збіраецца працаваць, але такую працу можна цалкам назваць адпачынкам. Ды і сама Ганна наладжаная толькі на пазітыў.
Макс Корж
Часам падаецца, што ў Макса Каржа не было ніводнага дня, калі б ён не даваў канцэрты. Але па яго актыўнасці ў сацыяльных сетках відаць, што спявак сапраўды імкнецца жыць у кайф. З апошняй паездкі ў Ізраіль каманда выклала цэлую відэасправаздачу.
Дагэтуль Макс даў канцэрт у Піцеры, дзе, акрамя сваёй канцэртнай праграмы, паспеў палазіць па піцерскіх дахах.
Георгій Калдун
Самы сціплы адпачынак быў у Георгія Калдуна. Ён з'ездіў у дзіцячы лагер «Брыганціна». Там ён змог пазабаўляць дзяцей і ўпершыню пакаштаваць «лапшэўнік»:
А куды вы збіраецеся ехаць адпачываць гэтым летам? Ці дзе ўжо былі? Выказвайцеся ў каментарах!
Каментары