Грамадства1313

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

У 2020‑м Дзмітрыя Пятрушу на ўсю краіну зрабіла пасмешышчам знакамітае відэа з Кіеўскага сквера, на якім самы малады (на той момант) сталічны начальнік ліхаманкава выдзірае дрот з калонак, што равуць «Перамен». Лукашэнка заўважыў «ірвача» і, як спачатку здавалася, адплаціў падвышэннямі. Але Пятруша не даў рады. 

Дзмітрый Пятруша на сустрэчы з грамадзянамі ў 2020. Фота: архіў «Нашай Нівы»

43‑гадовы Дзмітрый Пятруша — яшчэ нядаўна намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама — праз пяць месяцаў беспрацоўя апусціўся да пасады дырэктара філіяла «Галоўдзяржбудэкспертызы» па Мінскай вобласці.

Выглядае, каб не трапіць у базы дармаедаў, Пятрушу-малодшаму прыйшлося звярнуцца да працоўных сувязяў свайго бацькі. Віктар Пятруша да нядаўняга часу ўзначальваў галаўную арганізацыю — саму «Галоўдзяржбудэкспертызу».

Дзмітрый Пятруша нарадзіўся ў 1983 годзе ў Віцебску. У 2006 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт, пайшоў працаваць майстрам газавай службы ў «Віцебскаблагазе» і паралельна — папрасіўся на вучобу ў Акадэмію кіравання.

Скончыў яе ў 2012-м, пачаў атрымліваць кіруючыя пасады ў галіне, а ўжо ў 2018‑м — нечакана — стаў начальнікам Цэнтральнага раёна Мінска.

Замяніўшы апальнага Ігара Бузоўскага, Пятруша стаў самым маладым кіраўніком раёна ў сталіцы. 

У 2020‑м ён абняславіўся тым самым выдзіраннем правадоў, затое атрымаў медаль «За працоўныя заслугі». 

У ліпені 2021 года Пятрушу прызначылі генеральным дырэктарам «Кераміна». На час яго кіравання выпалі складаныя санкцыйныя часы. Прадпрыемства не брала вышыняў, пачынаючы з 2022‑га яго фінансавую справаздачнасць засакрэцілі. 

Але начальства Пятрушам, верагодна, было задаволена. У пачатку 2025‑га Пятрушу прызначылі намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. У табелі аб рангах гэта не паніжэнне, а хутчэй гарызантальнае перамяшчэнне, з якога можна скокнуць кудысьці ва ўрад. 

Але на радзіме, у Віцебску, у кар'еры Пятрушы нешта надламалася.

15 студзеня 2026 года Лукашэнка зняў губернатара Аляксандра Субоціна — таго, які ўзяў Пятрушу на пасаду, — і паставіў на яго месца Аляксандра Рагожніка.

Падчас прызначэння Лукашэнка казаў, што вобласць «мае патрэбу ў прарыве» і патрабаваў дысцыпліны. Сам Рагожнік тады сказаў журналістам, што спачатку паглядзіць, «хто чаго варты», а потым будзе прымаць рашэнні па кадрах.

Праз тры месяцы, 9 красавіка, з'явіліся два новыя намеснікі, і адзін з іх, Пётр Бялусь, атрымаў якраз участак Пятрушы. А таго знялі з пасады і ніякай новай адразу не далі.

Дзмітрый Пятруша ў майцы World of Tanks. Намаганнямі такіх пятруш тое, што яны самі любілі, перастала існаваць у Беларусі. Фота: sb.by

Што стала прычынай адстаўкі — невядома. Магчыма, новы губернатар проста камплектаваў каманду пад сябе. Але ёсць факт: ніякай новай раўназначнай пасады Пятрушу не далі, той застаўся без работы і сядзеў без яе амаль пяць месяцаў, пакуль не ўсплыў у парафіі бацькі.

Цікава, што ў дадатак да новай пасады Пятрушу дасталася і крэсла дэлегата УНС.

Каментары13

  • Инга
    29.10.2026
    Мелкое тупое создание. Папа-аналогичен. Две [выдалена] сосут народные деньги.

    [Зрэдагавана]
  • Indrid Cold
    29.10.2026
    Памятаю як ён казаў ледзь не плачучы - “Вы сорвали официальное мероприятие!!!111»
  • Не понял
    29.10.2026
    Джедаи перемен - это ж которые врубали ненавистного Цоя на ненавистном северомонгольском наречии? Так Пятруша этот местным героем-адраджэнцам должен лiчыцца.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць