Грамадства1616

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам

«Мы выратаваліся, не пабегшы за іншымі, якія ўводзілі поўную ізаляцыю, раскідвалі грошы з верталётаў. Ні таго, ні другога мы сабе дазволіць не маглі», — сказаў ён.

Фота: БелТА

На адкрыцці новай Інфекцыйнай бальніцы ў Мінску Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не будуць шкадаваць сродкаў на аказанне якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву, піша БелТА.

«Вы памятаеце так званую пандэмію, якую мы разам з вамі перажылі. Нягледзячы на тое, што мы былі адзінай дзяржавай у свеце, якая пайшла сваім шляхам і ад гэтага выйграла. Мы выратаваліся, не пабегшы за іншымі, якія ўводзілі поўную ізаляцыю, раскідвалі грошы з верталётаў. Ні таго, ні другога мы сабе дазволіць не маглі, — сказаў ён. — Але мы зрабілі адпаведныя высновы, калі кідаліся з боку ў бок, шукалі месцы для інфекцыйных хворых. Добра, што не знішчылі ў раённых цэнтрах і абласцях інфекцыйныя аддзяленні і бальніцы. Але мы бачылі, што ў такіх мегаполісах, як Мінск, нам якраз не хапала такой кампактнай установы, дзе можна было б размясціць гэтых хворых».

«Мы вынеслі ўрокі з нядаўняй пандэміі. Мы нічога не адкідвалі, не адмахваліся. Бачылі і свае недахопы. І павінны ў любы час быць гатовыя не дапусціць паўтарэння тых памылак і недахопаў, якія былі дапушчаны калісьці», — дадаў Лукашэнка.

Вядома, што ў Беларусі смяротнасць ад кавіду заніжалі больш чым у 4 разы.

На 2 лістапада 2021 года (апошняя дата ў дасяжных звестках мінскага патолагаанатамічнага бюро) Мінздароўя заяўляла, што ў Беларусі агулам зарэгістравалі 604 037 выпадкаў COVID-19 і смерці 4662 інфікаваных.

Зарэгістраваныя захворванні заніжаныя ў 2,23 раза ў параўнанні з сапраўднай статыстыкай, якую здабыў «Белпол», а зарэгістраваная смяротнасць па краіне, імаверна (калі ў Мінску і рэшце краіны суадносіны хваробаў і смерцяў былі аднолькавымі), заніжаная ў 4,26 раза. 

5 ліпеня 2022 года Мінздароўя апошні раз паведаміла сваю версію кавіднай статыстыкі: зарэгістравана 994 037 выпадкаў COVID-19 і 7118 смерцяў інфікаваных. У параўнанні з сапраўднай статыстыкай захворванні заніжаныя ў 2,09 раза — амаль у столькі ж, у колькі занізілі на 2 лістапада 2021 года. Калі лічыць, што смяротнасць занізілі, як і раней, у 4,26 раза, то выходзіць, што зарэгістраваных смерцяў інфікаваных было каля 30,3 тысячы.

Імаверна, у Беларусі зарэгістравалі каля 30 тысяч смерцяў ад кавіду за першыя два з паловай гады пандэміі.

На 25 студзеня 2023 года — апошнюю дату ў здабытай «Белполам» статыстыцы захворванняў — па Беларусі было зарэгістравана 2 185 065 выпадкаў кавіду. На той дзень Мінздароўя ўжо паўгода не публікавала сваёй статыстыкі, а зарэгістраваная смяротнасць ад кавіду істотна знізілася ў Беларусі і ва ўсім свеце.

Каментары16

  • %
    30.10.2026
    Гэты шлях добра праглядаецца на могілках амаль кожнага горада і мястэчка
  • Очэнь інцярэсны шлях
    30.10.2026
    В обшчэм сам папользувался субботнікамі, ціпер перадасьць Вовачку папользувацьсі чарка-шкварачнікамі. Ну собственна артадоксы на ента й заточаны
  • Блд
    30.10.2026
    За што нам усё гэта????????????

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць