Грамадства33

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы

Візавыя памагатары і простыя беларусы расказваюць, на якія тэрміны ўдалося адкрыць італьянскія візы тым, хто падаваўся нядаўна. 

Венецыя, Італія

Складанасці з італьянскімі візамі пачаліся пасля таго, як стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга грамадзянін Расіі атрымаў італьянскую візу менавіта ў пасольстве ў Мінску. Раней Італія лічылася адной з самых спрыяльных краін па выдачы шматразовых доўгатэрміновых віз беларусам. 

Рэгістрацыя ў ліст чакання VFS з 15 верасня прыпыненая. Пры гэтым тых, хто раней быў зарэгістраваны ў спісе чакання, працягваюць абслугоўваць. А гэта дзясяткі тысяч чалавек.

Новыя заявы цяпер прымаюць толькі ад турфірмаў.

Сваімі назіраннямі за апошні тыдзень працы аднаго з консулаў падзяліўся адзін з візавых памагатараў. Ён адзначае, што цяпер за рэдкім выключэннем максімальны тэрмін, на які выдаюць візы, — гэта адзін год.

З 12 выпадкаў візу на два гады выдалі толькі адзін раз. «І там быў асаблівы выпадак: запрашэнне плюс сума на рахунку і італьянская візавая гісторыя», — удакладняе спецыяліст.

Дзвюм іншым асобам, якія да гэтага ўжо мелі двухгадовыя італьянскія візы, цяпер выдалі гадавыя.

Так было ў тым ліку ў выпадку, калі чалавек да гэтага меў тры італьянскія візы (на шэсць месяцаў, адзін год, два гады) і поўны пакет пацвярджэнняў візітаў у гэтую краіну.

Іншыя людзі з італьянскай візавай гісторыяй, але не настолькі працяглай, у большасці выпадкаў атрымалі шматразовую візу на тры месяцы і 30 дзён знаходжання.

Сям’я, якая раней мела гадавыя візы Венгрыі, Польшчы і Іспаніі, атрымала візу на паўгода і 90 дзён знаходжання.

«Рэзервацыя жылля і страхоўка амаль не ўплываюць на тэрмін. Рэзервацыя жытла не аплачана ў большасці, і гэта не перашкаджала атрымаць [візу на] 6 месяцаў і больш», — піша памагатар.

Што да візавых навічкоў, то ім даюць кароткія візы на 15‑30 дзён (шматразовыя або аднаразовыя).

У каментарах пад допісам людзі пачалі дзяліцца сваім досведам. Так, адзін з карыстальнікаў пасля двухгадовай візы нядаўна атрымаў новую ўсяго на шэсць месяцаў.

Жанчына, якая падавалася 17 верасня, падзялілася, што пасля двухгадавой італьянскай візы новую ёй выдалі на 15 дзён знаходжання. Пры гэтым, як яна сцвярджае, з дакументамі быў поўны парадак: фотаздымкі, выпіскі з рахунку, броні гатэляў.

Яшчэ адна беларуска з 2012 года ездзіць па запрашэнні ад дачкі ў Італію і штогод праводзіць там па пяць тыдняў. Яна адпісала, што цяпер ёй далі візу на 21 дзень, праз што ў яе нават прапаў зваротны білет на самалёт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Іншая напісала, што пасля трохмесячнай візы, атрыманай летась, у гэтым верасні ёй далі візу на паўгода.

Таксама ў каментарах пішуць, што вынік залежыць ад консула, маўляў, адзін выдае візы больш шчодра, чым іншы.

Але агульная сітуацыя такая, што пасля інцыдэнту ў Лейпцыгу доўгатэрміновыя візы на год і больш сталі выдаваць нашмат радзей.

Каментары3

  • Вася
    29.10.2026
    Из-за лукашистской швали которая помогает фсб и гру переправлять террористов в Европу.
  • логика
    29.10.2026
    То ли дело, если вы какой-нибудь подсанкционный персонаж, или даже рупор Z-пропаганды, типа Рыбаря))
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    30.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць