Свет44

Літоўскі прэм'ер адмаўляе, што Трамп цісне на Літву з беларускім каліем

Прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус адмаўляе, што ЗША аказваюць на Вільню ціск з мэтай аднавіць экспарт беларускіх калійных угнаенняў праз Клайпедскі порт. Паводле яго слоў, паведамленні замежных СМІ пра такія спробы — гэта хутчэй «спроба памераць тэмпературу», то-бок прамацаць рэакцыю Літвы і іншых краін Еўрасаюза.

Міндаўгас Сінкявічус. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Сінкявічус 30 кастрычніка заявіў журналістам, што не адчуваў ніякага ціску з боку амерыканскіх стратэгічных партнёраў. Паводле яго слоў, ні пісьмовых, ні вусных патрабаванняў да Літвы не паступала.

Ён падкрэсліў, што краіна самастойна вызначае сваю палітыку, разумее пагрозы і прычыны ўвядзення санкцый і пакуль не плануе пераглядаць абмежаванні. Прэм’ер Літвы дадаў, што парады і просьбы партнёраў можна выслухаць, але канчатковыя рашэнні Вільня прымае сама.

Раней выданне Politico са спасылкай на чатырох еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла, што спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у апошнія тыдні неафіцыйна абмяркоўваў з літоўскімі дыпламатамі магчымасць змякчэння абмежаванняў на транзіт беларускіх тавараў. Па словах двух усходнееўрапейскіх чыноўнікаў, Коул спрабуе пераканаць прадстаўнікоў літоўскіх уладаў на розных узроўнях ужо больш за год — фактычна з часу свайго першага візіту ў Мінск.

Каментары4

  • Памежныя вожыкі
    30.10.2026
    Ён мае рацыю: гэта яшчэ ня ціск, а Трамп толькі па галоўцы цярушыць гаварлівых дзіцятак.
  • Не спрацуе ціск
    30.10.2026
    Літва, Латвія, Польшча не пусцяць калійку лукі, як бы на іх не ціснулі. І правільна.
  • Да ты што
    30.10.2026
    Памежныя вожыкі, А то што ябацька? Назаве Літву, гаўном, як Нарвегію? Літва перажыве

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць