Спорт11

Жаночая зборная Беларусі па футболе выйграла Balaton Cup — 2016

Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі сталі пераможцамі міжнароднага турніру Balaton Cup, які праходзіў у Венгрыі.

У першай гульні падапечныя Эдуарда Дземенкаўца разграмілі гаспадынь спаборніцтваў — венгерскіх футбалістак з лікам 4:1. Галы ў складзе беларусак забілі Юлія Дубень, Аксана Драноўская, Валерыя Карачун і Святлана Знайдзёнава.

Вырашальная сустрэча за галоўны прыз супраць каманды Румыніі таксама прайшла пад дыктоўку беларускай зборнай, якая перамагла з рэзультатам 5:2 (Юлія Слесарчык, Настасся Харланава, Юлія Дубень, Настасся Ліннік, Настасся Шупа).

У гэтым сезоне беларуская зборная правядзе два заключныя паядынкі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2017. 15 верасня беларускі прымуць у Мінску каманду Македоніі, а 20 верасня завершаць кваліфікацыйную кампанію дамашняй гульнёй са Славеніяй.

Становішча каманд у 1-й кваліфікацыйнай групе цяпер такое: Ісландыя — 18 (6 матчаў; розніца мячоў — 29-0), Шатландыя - 18 (7; 28-6), Славенія — 9 (6; 21-13), Беларусь — 3 (6; 2-18), Македонія — 0 (7; 2-45).

Зборная Беларусі даўно страціла шанцы трапіць у фінальную стадыю кантынентальнага першынства. Туды выйдуць пераможцы 8 кваліфікацыйных груп і 6 лепшых каманд з тых, што занялі другія месцы. Яшчэ дзве зборныя, якія фінішуюць другімі, правядуць стыкавыя матчы 17 і 25 кастрычніка 2016 года. Фінальны турнір жаночага Еўра пройдзе ў ліпені-жніўні 2017 года на футбольных палях Нідэрландаў. Беларускія футбалісткі не выходзілі ў фінальныя стадыі топ-турніраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць