Здарэнні22

Самакатчык забіўся, ударыўшыся галавой аб трамвайныя рэйкі

Няшчасце здарылася ў адну з летніх начэй у Мінску на скрыжаванні Машэрава і Старажоўскай. 

Са слоў відавочцаў, нецвярозы мужчына ўпаў з самаката і пры падзенні ўдарыўся галавой аб трамвайныя рэйкі, пасля чаго перастаў рухацца, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Дзякуючы рэанімацыйным мерапрыемствам брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца, удалося аднавіць сардэчную дзейнасць. Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне, аднак праз сем дзён ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Судова-медыцынская экспертыз вызначыла, што смерць мужчыны наступіла ад спалучанай тупой траўмы цела (шматлікія драпіны і кровападцёкі на твары і целе, шматаскепкавы пералом носа і шыйнага пазванка, кровазліцці і пашкоджанні спіннога мозгу), што перацякло ў кому, развіццё сіндрому паліорганнай недастатковасці (парушэння функцый двух і больш органаў) і шэрагу іншых ускладненняў.

Каментары2

  • Ёсік
    29.09.2026
    Аніводны раварыст і самакатчык не адпускае стырно, калі ляціць тварам аб зямлю. Вынік вядомы.
  • Федзя
    29.09.2026
    Естественный отбор.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць