Грамадства1212

Беларуска праславілася на Сусветных днях моладзі: узняла транспарант «Папа, патэлефануй мне» ФОТАФАКТ

Беларуска з Гродна Яна Шостак, якая ўжо некалькі гадоў жыве і вучыцца ў Польшчы (апошнім часам — у Кракаўскай акадэміі мастацтваў), чакае званка ад Папы Францішка. Дзяўчына ўдзельнічала у Сусветных днях моладзі ў Кракаве ў якасці валанцёра.

Фота Mario Jackowska.

31 ліпеня на сустрэчы Пантыфіка з валанцёрамі ў Таўрон Арэне Яна выставіла вялікі транспарант з надпісам «Papa, call me» і нумарам свайго тэлефона. Гэтую аб'яву паказалі па тэлеканалах розных краін. 

Фота Mario Jackowska.

«Пакуль Папа не тэлефанаваў, але я атрымала шмат смс і званкоў ад людзей з розных краін — Індыі, Польшчы, Швейцарыі, Англіі, Германіі. Некаторыя жартавалі, а іншыя прадстаўляліся перакладчыкам Папы Францішка. Адзін з тых, хто напісаў смс, прасіў перадаць Пантыфіку, што яго любяць. Я не губляю надзеі, што Папа патэлефануе мне», — адзначыла маладая артыстка у каментары krakow.wyborcza.pl.

Яна дадала, што просьба да Папы была артыстычнай акцыяй. «Некаторыя артысты агаляюцца, а я паказала публічна мой нумар тэлефона», — заўважыла Яна Шостак.

Таксама падчас СДМ беларуска разам з польскай студэнткай Кракаўскай акадэміі мастацтваў Марыяй Альбрыхтовіч ажыццявілі праект «Who Is Your Pope?». Яны стварылі сцяг з вобразам Папы Францішка ў стылістыцы СДМ і без кансультацый з арганізатарамі міжнароднага мерапрыемства размясцілі яго на кракаўскай плошчы побач са сцягамі, якія прадстаўляюць Яна Паўла Другога і святую Фаўстыну (нябесных заступнікаў СДМ).

Фота Mario Jackowska.

Сусветныя дні моладзі прайшлі ў Кракаве 26-31 ліпеня. У заключнай імшы з удзелам Папы Францішка ўзялі ўдзел ад 2,5 да 3 мільёнаў чалавек з больш чым 180 краін.

Каментары12

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»2

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard2

У краінах Афрыкі чуткі пра «крадзеж геніталій» прывялі да дзясяткаў забойстваў10

У працы ChatGPT, Claude і Grok адбыўся маштабны, але кароткі збой1

Беларуса з брытанскім пашпартам збілі сілавікі ў расійскіх Есентуках, куды ён прыехаў на пахаванне бабулі14

У Варшаве п'яная беларуска ехала з чатырохгадовым дзіцём на электрасамакаце і трапіла ў бальніцу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»2

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць